Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

"Фіялкавы карагод" у Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў

'Фіялкавы карагод' у Мастоўскім раённым цэнтры рамёстваў07 апреля 2017 — 13:17

З 12 па 14 красавіка ў выставачнай зале раённага цэнтра рамёстваў пройдзе выстаўка-продаж фіялак калекцыянераў Алы і Юрыя Квяткоўскіх. Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 12 красавіка ў 11.00 гадзін. 

 

На ёй будзе прадстаўлена каля двухсот сартоў кветак у розных варыянтах: квітнеючыя, аднагодкі, лісцеўкаранёныя і свежыя для пасадкі. Безумоўна, можна будзе атрымаць парады і кансультацыі ад калекцыянераў па іх догляду.


А што мы ведаем аб гэтай кветцы акрамя таго, што яна здольна ўпрыгожыць і працоўны кабінет, і хатні пакой? Мы называем яе кароткім словам, нават не здагадваючыся, што афіцыяльная назва гучыць так: узамбарская фіялка ці сенполія.


А ўсё таму, што ўпершыню фіялка была знойдзена ў афрыканскай Танзаніі, у раёне Узамбарскіх гор, і апісана ў 1892 годзе баронам Вальтэрам фон Сен-Полем, у гонар якога і атрымала назву сенполія. Праз некаторы час яна была прадэманстравана на сусветнай кветкавай выстаўцы і назаўсёды заваявала сэрцы аматараў кветак усяго свету.


У выніку актыўнай работы селекцыянераў на працягу многіх гадоў атрыманы тысячы чароўна-дзівосных па прыгажосці сартоў сенполіі. Вялікай папулярнасцю ўзамбарская фіялка карыстаецца, перш-наперш, з-за свайго працяглага цвіцення, а таксама неверагоднай разнастайнасці сартоў.


Любяць сенполіі за непатрабавальнасць – дастаткова прытрымлівацца простых правіл догляду і фіялка будзе радаваць цвіценнем амаль увесь год, за кампактнасць – на падаконніку можна размясціць цэлую калекцыю любімых кветак, за непрадказальнасць – з аднаго чаранка можна атрымаць некалькі раслін, якія будуць адрознівацца колерам і формай лісця.


Выстаўка фіялак у цэнтры рамёстваў – гэта ўнікальная магчымасць атрымаць эстэтычнае задавальненне і набыць новыя сарты такой рознай і загадкавай прыгажуні.


Н.СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио