Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца на галоўнай сцэне каля Цэнтра культуры. Зараз ідуць апошнія прыгатаванні да гэтай маштабнай падзеі. Праграма мерапрыемства вельмі насычаная, рознабаковая і абяцае шмат цікавостак. Таму кожную тэматычную пляцоўку падрыхтавалі максімальна цікава і даступна для гасцей свята.
У цэнтры размясцілася ўнікальная і яркая фотазона - яшчэ да фінала яе мантажу мясцовыя жыхары ўжо ўпадабалі яе для сэлфі. Упэўненыя, што за два дні свята, яна часта будзе мільгаць на юзэрпіках. Дарэчы, гэта не ўсе сюрпрызы, якія падрыхтавалі арганізатары. Месцы, дзе зрабіць яркія і арыгінальныя фотаздымкі, можна будзе знайсці не толькі ў цэнтры.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад