25 июля 2026 — 17:20
Чарговае брэндавае мерапрыемства Мастоўшчыны прайшло ў Гудзевічах, якія знакаміты сваімі ткацкімі традыцыямі.
Таму на базе мясцовага краязнаўчага музея тут штогод ладзяць тэкстыльны фэст. Свае традыцыі ў ткацкім мастацтве дэманструюць як і гудзевіцкія майстры, так і госці з Адэльска і Квасоўкі. Акрамя гэтага, Гудзевічы і госці пелі і плясалі, а таксама частаваліся стравамі беларускай нацыянальнай кухні, якую прыгатавалі ў мясцовай гаспадарцы.
Атмасферу свята можаце адчуць на нашых фотаздымках, а паўнавартасны рэпартаж з мерапрыемства чакайце ў панядзелак.
































Віктар МОХАНЬ
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад