26 ноября 2026 — 16:05
Сучасная школа – гэта не толькі ўрокі і падручнікі, але і выдатная пляцоўка для першых крокаў у свет прадпрымальніцтва. Яскравы прыклад таму – школьная бізнес-кампанія «ЦветОк», якая паспяхова працуе ў ДУА “Курылавіцкая сярэдняя школа” з 2023 года.
Ідэя стварыць уласную справу нарадзілася з жадання зрабіць школьны двор і кабінеты больш утульнымі, а таксама навучыцца зарабляць першыя грошы сваёй працай. Гэты праект дапамагае вучням на практыцы асвоіць навыкі прадпрымальніцтва, фінансавай граматнасці і каманднай працы.
Менавіта для такіх дзяцей, якія любяць працу на зямлі, а таксама для навучання іх асновам фінансавай дасведчанасці, маркетынгу, у нашай школе дзейнічае бізнес-кампанія. Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў вучні асвоілі ўсе этапы вядзення бізнэсу: ад распрацоўкі бізнес-плана і закупкі насення да догляду за раслінамі і рэалізацыі гатовай прадукцыі.
Асартымент кампаніі «ЦветОк» уражвае. Юныя кветкаводы вырошчваюць расаду аднагадовых і шматгадовых кветак, пакаёвых раслін, расаду перцаў, памідораў, баклажанаў. Уся прадукцыя карыстаецца вялікім попытам не толькі сярод настаўнікаў і бацькоў, але і жыхароў суседніх вёсак.Удзел у праекце дае вучням бясцэнны вопыт. Тут вучацца працаваць у камандзе, браць на сябе адказнасць, правільна размяркоўваць бюджэт і знаходзіць падыход да кожнага пакупніка. А атрыманы прыбытак ідзе на развіццё самой кампаніі, набыццё новага інвентару і добраўпарадкаванне роднай школы.






Сярод задач бізнес-кампаніі – садзейнічанне фінансавай дасведчанасці нашых вучняў, уключэнне іх у працоўную і экалагічную дзейнасць. Бізнес-план кампаніі, план непасрэднай работы, прапановы па раслінах, кветках, якія плануецца вырошчваць, – усе гэтыя пытанні абмяркоўваюцца сумесна з рабятамі (гэта ў асноўным вучні 9, 10 класаў). Неабходна падрыхтаваць памяшканне для вырошчвання расады, цяпліцу, абсталяванне, прывезці торф, падрыхтаваць грунт, пасеяць, падкарміць комплекснымі ўгнаеннямі. Потым вучні з задавальненнем адсартоўваць расаду па памерах і знешнім выглядзе. А яшчэ абавязкова неабходна падлічыць фінансавыя затраты, якія ўключаюць кошт насення, угнаенняў, расходы на электраэнергію, на транспарт. Улічыць, што расада, якая вырашчана ў больш раннія тэрміны, каштуе больш, чым тая, якая будзе прадавацца намнога пазней. Неабходна ўлічыць і знешнія рызыкі, напрыклад, калі не ўзыдзе насенне, канкурэнцыю з боку іншых вытворцаў, попыт на рынку збыту. Нашы вучні, акрамя навыкаў па вырошчванні і доглядзе раслін, атрымліваюць веды па складанні бізнес-плана, планаванні прыбытку, продажу і рэкламе сваёй прадукцыі, а настаўнікі разам з імі вучацца гэтай няпростай і займальнай навуцы.


5 лістапада 2026 года наша бізнес-кампанія прыняла ўдзел у Міжрэгіянальным фестывалі вучэбных бізнес-кампаній “Бізнес-Фэст” у горадзе Гродна. Гэта мерапрыемства прайшло ў фармаце кірмашу-выставы. Быў аформлены стэнд, дэманстраваліся вырабленыя тавары , а таксама была магчымасць рэалізаваць уласную прадукцыю наведвальнікам. Прадстаўляла сваю каманду Ксенія Тоўсцік, вучаніца 10 класа, якая правяла стэндавую прэзентацыю працягласцю да 5 хвілін з элементамі інтэрв'ю перад журы і гасцямі. Уся прадукцыя была рэалізавана, наведвальнікі з задавальненнем куплялі хатнія кветкі, насенне. Вярталіся дадому з фестывалю з вялікім жаданнем дзейнічаць і развівацца.


Школьная бізнес-кампанія «ЦветОк» даказвае: калі да любімай справы дадаць крыху працавітасці і крэатыву, поспех абавязкова прыйдзе нават у самым юным узросце.

Наталля Хват, кіраўнік бізнес-кампаніі «ЦветОк»
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад