Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьЭкономикаЭкономикаНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

Фінансавая граматнасць – галоўная суперсіла

Фінансавая граматнасць – галоўная суперсіла20 апреля 2023 — 15:40

У сучасным свеце дзеці значна раней сутыкаюцца з грашыма, разумеюць іх значэнне і вучацца зарабляць.

Фінансавая граматнасць  – гэта не толькі пра тое, як стаць банкірам, фінансавым аналітыкам або прадпрымальнікам. Гэта пра жыццё кожнага чалавека, рашэнні, якія кожнаму з нас даводзіцца прымаць штодзень. Каб быць фінансава граматным, трэба валодаць ведамі і развіваць адпаведныя ўменні і навыкі:  уважліва чытаць дагаворы, перш чым падпісваць, параўноўваць магчымыя варыянты па ўкладах і крэдытах, выбіраць найбольш выгадныя прапановы, лічыць свае даходы і выдаткі, кіраваць імі, жыць па сродках. Аб усім гэтым і многім іншым могуць расказаць адзінаццацікласнікі Дубненскай сярэдняй школы Паліна Несцерава і Юлія Пасунька, якія ўвайшлі ў лік прызёраў конкурсу відэаблогераў “Грошы маюць значэнне”, прымеркаванага да правядзення ў Беларусі Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зняць відэаролік аб супергероі, надзяліўшы яго адной або некалькімі “суперсіламі” фінансавай граматнасці. Ва ўзроставай намінацыі 16-31 год калектыўная работа дубненскіх школьнікаў заняла ІІ месца. На суд журы быў прадстаўлены ролік “Грошы маюць значэнне. 5 фобій”.

– Ідэй было шмат, – распавядаюць дзяўчаты. – У выніку атрымаўся відэасюжэт, у якім супергерой абараняе даверлівых людзей ад страхаў і рызык, звязаных з фінансавай бяспекай, нагадвае аб прынцыпах планавання персанальных фінансаў, важнасці зберажэнняў, рацыянальных запазычаннях, адказных адносінах да пытанняў фінансавай бяспекі.

Ролю супергероя выдатна выканаў Ілля Салалайка, а ў вобраз галоўных фінансавых кансультантаў “ужыліся” Паліна і Юлія.

– Прадуманыя і граматныя фінансавыя рашэнні – галоўная суперсіла, якую кожны можа знайсці ў сабе, – упэўнены адзінаццацікласнікі, а таксама кіраўнік праекта, настаўнік інфарматыкі Дубненскай сярэдняй школы Вольга Вячаславаўна Кавалеўская.

 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь на мінулым тыдні. У светлай і прасторнай зале сабраліся аўтары самых смелых і крэатыўных ідэй са ўсіх куткоў Беларусі. Успышкі фотаапаратаў, радасна ўсхваляваныя размовы адзначылі пачатак мерапрыемства. З прывітальным словам да фіналістаў звярнулася начальнік аддзела фінансавай граматнасці Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Юлія Вячаславаўна Саковіч. Прыемнымі падарункамі для фіналістаў стала выступленне інструментальнага калектыву саксафаністаў, салодкі стол і наведванне Музея грошай Нацыянальнага банка.

За перамогу аўтарскі калектыў  Дубненскай сярэдняй школы ўзнагароджаны сертыфікатам на 700 рублёў ад Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Юныя фінансісты, без сумнення, знойдуць ім годнае прымяненне.

 

Дзіна ЛАЗОВІК,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио