Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноПроисшествия и безопасностьПроисшествияБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Фильтры для воды, сервис стеклопакетов, лучшая продукция по привлекательной цене, или Как обманывают доверчивых

Фильтры для воды, сервис стеклопакетов, лучшая продукция по привлекательной цене, или Как обманывают доверчивых06 октября 2024 — 08:20

Апошнім часам ад надакучлівых “бізнесменаў” (чытай – ашуканцаў), што прапануюць “самыя лепшыя тавары і паслугі па прывабнай цане”, у прамым сэнсе не схавацца.

Яны прыходзяць на працу, бясконца тэлефануюць дамоў (і дзе толькі нумары бяруць?!), запрашаюць на прэзентацыі, дэманструючы пры гэтым добрае веданне псіхалогіі і “залатых” правіл гандлю, камунікабельнасць і ўменне знайсці агульную мову нават з самымі пераборлівымі і непадступнымі кліентамі.

На словах, усё ў іх самае таннае, якаснае, прыгожае, простае ў выкарыстанні, зручнае ў захоўванні, практычна ў адзіным экзэмпляры і проста жыццёва неабходнае. На выхадзе – няякаснае, часта з вытворчымі дэфектамі, якія нельга ўбачыць няўзброеным вокам, нятаннае, калі параўнаць кошт набытага ў гандляроў-карабейнікаў і суседнім магазіне, а галоўнае – увогуле вам непатрэбнае.

Гэта ж датычыць і паслуг, сярод якіх рэйтынг папулярнасці б’юць тэхнічнае абслугоўванне шклопакетаў і ўстаноўка фільтраў для вады. “Толькі паглядзіце, што вы п’яце – гэта проста жах!”, – дэманструюць свой чарговы “фокус” кемлівыя рабяты. “Ды вы што, не бачыце: вашы вокны трэба тэрмінова ратаваць!”, – уздзейнічаюць на разгубленых і даверлівых уладальнікаў пластыкавых шклопакетаў прадстаўнікі іншай фірмы.

Менавіта так адны нашы суседзі спакусіліся на не самы якасны фільтр для вады, заплаціўшы за яго немалыя грошы (а прапанова гучала як для пенсіянераў, са значнай скідкай і растэрміноўкай на паўгода), а другія – на  абслугоўванне пластыкавых шклопакетаў, якое на самой справе аказалася простай змазкай, ды яшчэ амаль па такой жа цане, як самі вокны.

Новая “фішка” – аналізатары ўгарнага газу, якія настойліва рэкамендуюць устанавіць у сваіх кватэрах гора-гандляры ўсім пенсіянерам, быццам бы клапоцячыся пра іх здароўе і жыццё. Праўда, просяць за прыбор у некалькі разоў больш, чым ён каштуе ў афіцыйных дылераў. Так што клапоцяцца яны толькі пра свой дабрабыт.

Сучасныя карабейнікі, ці, як прадстаўляюцца яны самі, менеджары па продажы, найбольш актывізуюцца напярэдадні святаў. “Ды я не прапаную вам нічога купляць, я толькі рэкламірую і вывучаю попыт”, “Ва ўсіх астатніх крамах па 40, а ў нас, па акцыі, за 20 рублёў”, “Бярыце, гэта апошняя, у суседнім офісе такіх аж пяць штук купілі”, “Эксклюзіў, прапанова абмежавана, такога вы не знойдзеце ні  ў адной краме”, “Забірайце зараз, бо акцыя хутка закончыцца і цана вырасце ўдвая”, – на якія толькі хітрыкі не ідуць хлопцы і дзяўчаты, каб “уцюхаць” каму-небудзь чарговую непатрэбшчыну.

У большасці гэта студэнты і навучэнцы, што такім чынам імкнуцца падзарабіць лішнюю капейку да стыпендыі. З дастаўкай на працоўнае месца яны прапануюць касметыку і парфумерыю, гаспадарчыя прылады і кухонны інвентар, кнігі і дапаможнікі, сувеніры, спецыі і шмат яшчэ якой “вельмі патрэбнай у гаспадарцы” драбязы.

Прычым іх дасканалы разлік амаль заўсёды дасягае пастаўленай мэты. Чаму? Можа таму, што заўсёды лягчэй ашукаць таго, хто рады ашуквацца. Так мы ўстроены і вучымся, на жаль, часцей на сваіх памылках...

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио