Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноГод исторической памятиКультура

Фестываль субкультур і аrt sound-пленэр. Як культурная сталіца Беларусі-2020 будзе здзіўляць гасцей

Фестываль субкультур і аrt sound-пленэр. Як культурная сталіца Беларусі-2020 будзе здзіўляць гасцей21 декабря 2019 — 10:38

Горад Ліда афіцыйна пераняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Цырымонія перадачы прайшла ў Пінску – культурнай сталіцы гэтага года. У Лідзе ўрачыстасць, якая дасць старт акцыі, запланавана на люты.

Права насіць такое званне традыцыйна атрымліваюць гарады з насычаным культурным жыццём. А статус сталіцы робіць яго яшчэ больш разнастайным. У Лідзе ўжо запланавана шмат мерапрыемстваў, якія будуць цікавымі і мясцовым жыхарам, і шматлікім гасцям, у тым ліку з-за мяжы, што асабліва актуальна, улічваючы ўключэнне раёна ў бязвізавую зону. 

7915abe9c8ddc60eea74c15d3c91a2ff.jpg

Яшчэ больш насычанай стане праграма культурна-турыстычнага праекта “Замкавы гасцінец”. На пачатак сезона запланаваны фестываль агню, у верасні гасцей па традыцыі запросяць на рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, які праводзіцца падчас Дня горада і фестывалю хмелю, соладу і вады “Lidbeer”. У ім прымуць удзел рэканструктары з усёй Беларусі, таксама чакаюць замежных гасцей. 

На чэрвень запланаваны адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс брэйк-данса «LIDA-STYLE», у статусе абласнога пройдзе фестываль маладзёжных субкультур «Моладзевая хваля». Таксама мяркуецца ўзнавіць фестываль андэграўнднага мастацтва «Нетыповы PARADIS», правесці аrt sound-пленэр «Ступені». Гэта музычная імправізацыя-канцэрт творчых калектываў Палаца культуры горада Ліды.

c6a094202016c59567a0774b6fb5df6a.jpg

Улетку горад прыме рэспубліканскі фестываль нематэрыяльнай спадчыны «Скарбы Беларусі», удзел у якім возьмуць лепшыя фальклорныя калектывы, народныя тэатры гульні, майстры народнай творчасці дамоў і цэнтраў рамёстваў краіны, а таксама госці з Літвы.

Дарэчы, калі казаць пра міжнародныя стасункі, варта згадаць, што ў Лідзе рэалізуюцца тры праекты ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва – Латвія – Беларусь”: “Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця рамёстваў і турызму”, “Музыкальны мост сяброўства “Шальчынінкай – Ліда” і новы “Стварэнне даступнага асяроддзя культурнай спадчыны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”. 

4a410fa170eefeee26cd67fbe528c5c8.jpg

І гэта толькі невялікая частка таго, што можна пагля-дзець і наведаць у культурнай сталіцы. Лідчане – вельмі крэатыўныя, і, безумоўна, цягам года з’явяцца новыя ідэі свят, імпрэз і мерапрыемстваў. Да таго ж, як падкрэсліваюць у аддзеле культуры райвыканкама, яны разгледзяць прапановы саміх жыхароў і гатовы кожнаму творчаму чалавеку прадаставіць магчымасць праявіць сябе на вялікай сцэне. 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио