28 жніўня 2016 года Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей сумесна з філіялам “Гудзевіцкі цэнтр культуры і адпачынку” ладзіць “Гудзевіцкі фэст. Запрашаем на беларускія танцы”. Чакаем усіх ахвотных!
Эх, лета, лецейка! Амаль ужо і прамільгнула, а мы яшчэ столькі не паспелі! Вясною, збіраючы сяброў на "Гудзевіцкі фэст", прысвечаны ткацтву, мы абяцалі абавязкова сустрэцца яшчэ і заняцца танцамі. Дык вось, час прыйшоў!
Ведаеце Вы ці не, здавён на Прачыстую (а ў нас яшчэ казалі - на Зелну) праходзіў у Гудзевічах фэст. Пасля службы ў царкве, прыгожай і ўрачыстай, з хрэсным ходам, святкавалі прыхаджане далей, прыцэньваліся да тавару, што прапаноўвалі навакольныя гандляры, гаманілі, дзяліліся навінамі, а моладзь ладзіла танцы.
Абяцаць гандляроў не бярэмся, а вось зладзіць ля музея танцы - калі ласка! Запрашаем усіх ахвотных а 12 гадзіне збірацца - і да нас. Вясёлую народную музыку, гульні, танцы і забавы абяцаем!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад