Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Ещё одной мостовской семье от имени Президента вручили национальный оберег

Ещё одной мостовской семье от имени Президента  вручили национальный оберег21 сентября 2026 — 10:08

У рамках рэспубліканскага праекта Трэці – Бацькаў ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь цудоўнай сям'і Сянько, якая пражывае ў аг. Лунна, уручылі нацыянальны абярэг – Бацькаву кашулю”.

Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны ў сям’і Сянько нарадзілася дачушка Дар’я. Бацькі моцна жадалі, каб дома як мага болей гучала дзіцячых галасоў. І вось адбыўся сапраўдны цуд – маленькая дачушка сёння радуе сваімі першымі крокамі ў жыцці.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валерый Табала ўручыў сям'і ганаровы куфэрак з ільняной кашуляй, упрыгожанай традыцыйным беларускім арнаментам. Таксама ў ім змяшчаецца прыгожая легенда, з якой мы даведваемся аб нашых нацыянальных традыцыях.

– Першым чынам жанчына ў нас асацыіруецца з нараджэннем дзіцяці. Для нашай краіны нараджэнне дзяцей у сям’і – гэта вялікае шчасце. А калі ў сям’і нараджаецца трое дзяцей, то гэта, напэўна, яшчэ большае шчасце, таму што наш Прэзідэнт гаварыў: “Трэцяе – гэта маё дзіця”. Гэтая хрысцільная кашуля не проста рэч, а сімвал сямейных традыцый. Упэўнены, яна стане сямейнай рэліквіяй: вы будзеце перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, – адзначыў Валерый Іванавіч.

Да святочных пажаданняў далучыліся кіраўнік справамі сельвыканкама Жанна Каржэцкая, дырэктар Лунненскай школы імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета Віктар Чэрнік. Дарэчы, Жанна Міхайлаўна некалькі год таму праводзіла ўрачыстую цырымонію заключэння шлюбу для гэтай сям’і. А ўжо ў гэтым годзе сярэдні сын Ілля пераступіў парог мясцовага дзіцячага садка.

– Мы не чакалі такой урачыстасці і таму крыху хвалюемся. Вельмі прыемна атрымоўваць такі падарунак ад імя Прэзідэнта, – адзначыла Марыя Алегаўна. – Чатыры гады назад мы прыехалі ў Лунна на часовае пражыванне, пакуль я была ў водпуску па догляду за дзіцём, і засталіся тут.  

Сям’я – аснова станаўлення маленькага чалавека ў свеце. Гэта яго трывалы фундамент, які захоўвае традыцыі і каштоўнасці і надае сілы рухацца наперад. А ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага ўмацаванню сям’і і падтрымцы жанчыны і дзяцей. Нездарма ў дзяржаве дзейнічае 11 сацыяльных праграм у гэтай галіне.

Ірына БОЧКО

Фота аўтара

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».

Назад
Идет подписка О газете Контакты