Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовСтанислав Зверович

Ёсць хлеб – будзе і песня.У Гудзевічах святкавалі “Дажынкі”

Ёсць хлеб – будзе і песня.У Гудзевічах святкавалі “Дажынкі”26 августа 2025 — 14:16

Прыгожа, весела, гасцінна, з размахам святкавалі ў ЗАТ “Гудзевічы” “Дажынкі-2025”.

Так ярка, прыгожа і з размахам  святкаваць умеюць толькі ў Гудзевічах. Кожны дажыначны абрад – і ўсё больш фантазіі, крэатыву, яскравых фарбаў. Так было і на гэты раз.  Прыгожа і маштабна аформленая пляцоўка ў цэнтры аграгарадка і шчырая музыка вабілі  да сябе людзей. У цэнтры занялі месцы па- святочнаму адзетыя, абвязаныя прыгожымі стужкамі ўдзельнікі жніва, кіраўнікі гаспадаркі і госці.

Свята пачалося з народнага абраду “Дажынкі”, які выканалі гудзевіцкія дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах. Яны ўручылі кіраўніку гаспадаркі Паўлу Станеўскаму сноп новага ўраджаю, а галоўнага агранома  Аляксея Крупіцу ўшанавалі святочным вянком. Гасцям свята падаравалі духмяныя караваі, якія асвяціў настаяцель храма  Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй айцец Мікалай. Дзяўчаты прапанавалі пачаставацца караваямі ўдзельнікам “Дажынак” і гасцям свята.

Вынікі жніва ў ЗАТ “Гудзевічы” падвёў яго кіраўнік Павел Станеўскі.

– Уборачная кампанія для ўсіх нас была вельмі няпростай, – сказаў Павел Іосіфавіч. – Але мы дастойна з ёю справіліся, намалацілі 12 392 тоны зерня пры ўраджайнасці 57,4 цэнтнера з гектара. У параўнанні з мінулым годам гэта меншы ўраджай. Аднак патрэбнасці гаспадаркі будуць закрыты. Хопіць зерня для жывёлагадоўлі і каб выканаць дзяржаўны заказ. І нават ёсць што прадаць звыш таго. Выказваю вам усім шчырую падзяку за стараннасць, за спакойны тэмп уборкі, за захаване правіл бяспекі.

 

Падзякаваў гудзевіцкіх хлебаробаў за старанную працу першы намеснік страшыні – начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Раман Рублік.

– Працаваць у гэтым годзе прыйшлося ў складаных умовах надвор’я, – сказаў Раман Іосіфавіч. – Сабраны нядрэнны ўраджай зерневых культур, склады гаспадаркі хутка папоўняцца новым ураджаем кукурузы. Упэўнены, што ў Гудзевіцах справяцца з пастаўленай задачай і перакрыюць недабор зерня восенню.

 

Раман Рублік уручыў Ганаровую грамату райвыканкама Яўгенію Прудзілка і Мікалаю Багдану, Падзяку старшыні райвыканкама Валерыю Гайдзелю.

Узнагароды перадавікам гаспадаркі Андрэю Рыжэўскаму, Віталію Тодрыку і Валерыю Мешка уручыў страшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Мятлюк. Віктар Міхайлавіч таксама падзякаваў усім хлебаробам гаспадаркі за старанную працу і пажадаў так жа паспяхова ўбраць у далейшым  усе культуры з палёў.

Прэміі ўдзельнікам жніва і адметныя знакі гудзевіцкіх “Дажынак”  уручыў дырэктар Павел Станеўскі Івану Бяляўскаму, Мікалаю Багдану, Паўлу Занеўскаму, Генадзію Краўцэвічу, Андрэю і Валерыю Мешка і Сяргею Ягнешка. Павел Іосіфавіч адзначыў, што яшчэ чатыры чалавекі Андрэй Вільчынскі, Віталій Кузьміцкі, Яўгеній Хомка і Павел Яткоўскі працуюць на жніве ў Смаргонскім раёне. Яны таксама атрымаюць узнагароды, якія будуць уручаны пасля прыезду дамоў.

Уручэнне прэмій перадавікам жніва працягвала намеснік дырэктара па ідэалагічнай і інфармацыйнай рабоце Марыя Палубятка. Іх атрымалі Анатоль Валюшка, Аляксандр Габрусевіч, Аляксандр Гаспаровіч, Аляксандр Глушынскі, Віталій Костка, Сяргей Макей, Яўгеній Прудзілка, Васілій Рожка, Андрэй Рыжэўскі і Аляксандр Сільвановіч.

Галоўны аграном Аляксей Крупіца уручыў узнагароды Валерыю Палавеня, Аляксандру Сапожнікаву, Аляксандру Сліжу, Вадзіму Станілка і Віталію Тодрыку.

Яшчэ адна група ўдзельнікаў жніва атрымала заахвочванні з рук галоўнага інжынера гаспадаркі Валерыя Каханскага. Гэта Валерый Дзяшук, Сяргей Бобрык, Дзмітрый Барысік, Арцём Ягнешка, Андрэй Сутоцкі, Валерый Гайдзель, Іван Стальбоўскі, Андрэй Ачкоўскі, Аляксандр Ягнешка, Сяргей Кузьміцкі, Уладзіслаў Раманчук і Рамуальд Яткоўскі.

Свята працягваў народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” з Гродзенскага раёна. Гэты калектыў быў лаурэатам фестывалю “Віцебскі кірмаш”, мае ў сваім рэпертуары шмат выдатных песень. Ён і стварыў добры настрой для гудзевіцкіх хлебаробаў. Побач працавалі атракцыёны, было што пабачыць і чым пачаставацца.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара



Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио