Дзеці, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагеры “Экаландыя” Пескаўскай сярэдняй школы, разам з настаўнікамі наведалі мемарыяльны комплекс загінуўшым воінам і партызанам ля вёскі “Шымкі”. Мемарыяльны комплекс – гэта помнік-сімвал Мастоўшчыны.
Мемарыял ахвярам фашызму ўвекавечыў памяць больш як 3000 жыхароў Мастоўскага раёна, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак важна пабываць на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дакрануцца да памяці аб загінуўшых воінах і партызанах, паслухаць аповед аб іх мужнасці і гераізме. Дзеці пачулі пра барацьбу партызан, якія базіраваліся ў Ліпічанскай пушчы, пра спаленыя вёскі Мастоўшчыны, пра тое, якія помнікі ўзвялі ўдзячныя нашчадкі загінуўшым абаронцам Радзімы. Рабяты пабывалі ў партызанскай зямлянцы, пазнаёміліся са змешчанымі там экспанатамі, убачылі партрэты камандзіраў, прачыталі, якія атрады тут базіраваліся.
Немцы прыклалі шмат сіл, каб выбіць партызан з пушчы і захапіць яе, але ім гэта не ўдалося. Падчас адной з карных аперацый была спалена дашчэнту і сама вёска Шымкі.
Старажылы памятаюць, як немцы знішчылі драўляную царкву, якая стаяла на беразе Шчары, і застрэлілі святара. Праз некаторы час на тым месцы выбілася крыніца. Зараз яна добраўпарадкавана і намолена. Дзеці папілі крыштальна чыстай вады.
Гонар. Павага. Будучыня. Менавіта так можна апісаць нашы пачуцці і думкі на мемарыяльным комплексе ля в. Шымкі. Гонар за нашу вялікую гісторыю. Павага да людзей, да ветэранаў, якія здабылі Вялікую Перамогу. А будучыню павінны ствараць мы. Дастойную будучыню роднай краіны, у якой людзям хочацца жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей. Аб гэтым марылі тыя, хто аддаў сваё жыццё ў ваенныя саракавыя, і тыя, хто адраджаў мірнае жыццё.
Памяць пра тыя гады свяшчэнна. Менавіта яна дапамагае нам не дапускаць трагічных памылак, а рэальна ацэньваць пагрозу і атрымліваць сур’ёзныя ўрокі мінулага. У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы дзяды і прадзеды былі адным цэлым у імкненні перамагчы ворага. Для нас, рашаючых сёння мірныя, але няпростыя задачы, гэта павінна служыць натхняючым прыкладам. Толькі разам, толькі аб’яднаўшы намаганні для дасягнення мэты, можна захаваць мір. Мы абавязаны захоўваць і шанаваць мір, памнажаць магутнасць нашай Радзімы карыснымі справамі.
Галіна ГАЛАВЕНКА, настаўнік рускай мовы і літаратуры Пескаўскай сярэдняй школы
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале
Подписывайтесь по ссылке
#образование #мемориал #Мостовщина
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад