Не хлебам адзіным жыве чалавек. Лета— пара масавых водпускаў і цікавых экскурсій. Нядаўна з добрым настроем і ўзвышанымі пачуццямі вярнуліся з паездкі па святых мясцінах работнікі ВУ “Мастырайгаз”. Яны наведалі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, акунуліся ў святую крыніцу, наведалі таксама Сынкавіцкую царкву, што ў Зельвенскім раёне. Аб гэтым паведаміла старшыня прафкама Яўгенія Міхайлаўна Каласоўская.
Паездка работнікам абышлася бясплатна. І не толькі работнікам, некаторыя ўзялі з сабой дзяцей. Усе выдаткі на арганізацыю экскурсіі ўзяло на сябе вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднааблгаз”.
Яшчэ раней мастоўскія газавікі пабывалі на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці і Белавежскай пушчы.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад