Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Экскурсія па святых мясцінах

08 августа 2011 — 10:00

Не хлебам адзіным жыве чалавек. Лета— пара масавых водпускаў і  цікавых экскурсій. Нядаўна з добрым настроем і ўзвышанымі пачуццямі вярнуліся   з паездкі па святых мясцінах  работнікі ВУ “Мастырайгаз”. Яны наведалі Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, акунуліся ў святую крыніцу, наведалі таксама Сынкавіцкую царкву, што ў Зельвенскім раёне. Аб гэтым паведаміла старшыня прафкама Яўгенія Міхайлаўна Каласоўская.

  Паездка  работнікам абышлася бясплатна. І не толькі  работнікам, некаторыя ўзялі з сабой  дзяцей. Усе выдаткі на арганізацыю экскурсіі ўзяло на сябе вытворчае  рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднааблгаз”.

  Яшчэ раней мастоўскія газавікі пабывалі на экскурсіі  ў Брэсцкай крэпасці і Белавежскай пушчы.

  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио