Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

Экалагічная восень піянерскай дружыны імя Васіля Жукава СШ №5 г. Масты

Экалагічная восень піянерскай дружыны імя Васіля Жукава СШ №5 г. Масты23 ноября 2020 — 10:15

З радасцю рабяты піянерскай дружыны імя Васіля Жукава прынялі навіну аб удзеле ў экалагічным пракце БРПА “Экацімураўцы”. З самага пачатку навучальнага года  піянеры актыўна ўключыліся у работу.

 

Наша каманда распрацавала эмблему,  сістэматызавала неабходны  тэарэтычны блок па праблеме ўтылізацыі бытавога смецця. Набытыя веды вучні паспяхова  прымянілі на практыцы. Акцыі  “ Пасадзі дрэва”, “Абеліск”, “Мая экасумка”, “Зробім свет чысцейшым” аказаліся неверагодна папулярнымі . Хочацца  адзначыць і падзякаваць за  творчы падыход актывістам: Паўлу Грыцюку, Кіры Фуркуліцы, Мануку Галсцяну, Яне Калошы, Вікторыі Садоўскай. Так трымаць!

 

Восеньскі экалагічны марафон у нашай школе  завяршыўся яркім флэшмобам “ЗА чыстую Беларусь”, у выніку якога былі створаны карціны з выкарыстаннем сабраных пластыкавых крышак. Яркія фотаздымкі ўпрыгожылі старонкі ў сацыяльных сетках, а мы зрабілі свой уклад у экалагічную бяспеку малой радзімы і краіны.

Экалагічнае выхаванне школьнікаў неабходна для  гарманічнага развіцця вучняў і з”яўляецца неабходным складнікам у сістэме сучаснай адукацыі.

 

Пры выкананні такой работы вырашаюцца наступныя  задачы: развіцце экалагічнай этыкі вучняў, адказнасці ў іх адносінах  да прыроды; эстэтычнае, духоўнае выхаванне, выхаванне любові да Радзімы; фарміраванне пачуцця прыналежнасці да свайго часу, асабістай адказнасці за  ўсе, што адбываецца навокал.

Наталля СОХАН,

педагог-арганізатар ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Масты”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио