З радасцю рабяты піянерскай дружыны імя Васіля Жукава прынялі навіну аб удзеле ў экалагічным пракце БРПА “Экацімураўцы”. З самага пачатку навучальнага года піянеры актыўна ўключыліся у работу.
Наша каманда распрацавала эмблему, сістэматызавала неабходны тэарэтычны блок па праблеме ўтылізацыі бытавога смецця. Набытыя веды вучні паспяхова прымянілі на практыцы. Акцыі “ Пасадзі дрэва”, “Абеліск”, “Мая экасумка”, “Зробім свет чысцейшым” аказаліся неверагодна папулярнымі . Хочацца адзначыць і падзякаваць за творчы падыход актывістам: Паўлу Грыцюку, Кіры Фуркуліцы, Мануку Галсцяну, Яне Калошы, Вікторыі Садоўскай. Так трымаць!
Восеньскі экалагічны марафон у нашай школе завяршыўся яркім флэшмобам “ЗА чыстую Беларусь”, у выніку якога былі створаны карціны з выкарыстаннем сабраных пластыкавых крышак. Яркія фотаздымкі ўпрыгожылі старонкі ў сацыяльных сетках, а мы зрабілі свой уклад у экалагічную бяспеку малой радзімы і краіны.
Экалагічнае выхаванне школьнікаў неабходна для гарманічнага развіцця вучняў і з”яўляецца неабходным складнікам у сістэме сучаснай адукацыі.
Пры выкананні такой работы вырашаюцца наступныя задачы: развіцце экалагічнай этыкі вучняў, адказнасці ў іх адносінах да прыроды; эстэтычнае, духоўнае выхаванне, выхаванне любові да Радзімы; фарміраванне пачуцця прыналежнасці да свайго часу, асабістай адказнасці за ўсе, што адбываецца навокал.
Наталля СОХАН,
педагог-арганізатар ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Масты”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад