Праз вывучэнне прыроды роднага краю ствараем умовы не толькі для фарміравання маральных якасцей, экалагічнай культуры і любові да малой радзімы і прыроды, але і развіцця пазнавальных і творчых здольнасцей выхаванцаў.
У практыку работы педагогаў увайшлі розныя формы работы: экалагічныя заняткі і гульні, экскурсіі і паходы, назіранні і работа на экалагічнай сцяжынцы, экалагічныя конкурсы і акцыі, стварэнне і вывучэнне калекцый, пазнавальная практычная і працоўная дзейнасць у кутках прыроды і на ўчастку, выпуск экалагічнай газеты “Навіны мудрай Савы”, экалагічныя святы і забавы.
Сваім вопытам работы мы дзелімся з калегамі раёна і Гродзенскай вобласці. У 2019 годзе на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці быў адкрыты рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме “Рэалізацыя мадэлі экалагічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з улікам рэгіянальнай спецыфікі”.
Цікава і захапляюча праходзяць сумесныя экалагічныя святы “Гуканне вясны”, “У госці да лета” з работнікамі філіяла “Дубненскі цэнтр культуры і адпачынку”. У госці да выхаванцаў прыходзяць казачныя героі, якія развучваюць з дзецьмі вершы аб порах года, загадваюць загадкі аб дзікіх жывёлах і птушках, праводзяць гульні, прапануюць займальныя заданні.
З задавальненнем нашы выхаванцы сустракаюць і супрацоўнікаў УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”. Гульнявая праграма “Жывёлы нашага лесу” дазволіла адправіцца ў завочнае падарожжа ў лес і сустрэцца з яго жыхарамі. Дзеці мелі магчымасць разгледзець звяроў і птушак, пазнаёміцца з умовамі іх пражывання. Веды, атрыманыя дзецьмі, замацоўваліся праз правядзенне гульняў і выкананне творчых заданняў.
Педагагічны калектыў цесна супрацоўнічае і з дзяржаўнай установай адукацый “Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі Мастоўскага раёна”. Мы прымаем удзел у экалагічных акцыях, конкурсах, праектах, што дазваляе трансліраваць вопыт нашай работы, а таксама развіваць творчыя здольнасці выхаванцаў.
Выхавальнікі разам з выхаванцы прынялі ўдзел у раённым конкурсе экалагічных праектаў “Зялёная школа”. Работа выхавальнікаў Л.М. Ківейша і В.М. Ерамейчык была адзначана дыпломам III ступені (экалагічны праект “Рабіна”). А работа выхаванкі старшай групы Святланы Бычэнка ў намінацыі “Жывапіс: малюнак” – дыпломам I ступені.
Мы таксама прынялі ўдзел у раённай акцыі “Квітней, мой край!”. Дзеці разам з дарослымі ў кветніку сеялі і садзілі кветкі, на агародзе рыхлілі глебу і высаджвалі расаду, у садзе збіралі сухія галінкі. А вынік сумеснай працы – прыгожае і квітнеючае асяроддзе, дзе на працягу года выхаванцы назіраюць за кветкамі на клумбах, пачынаючы ад першацветаў да восеньскіх астраў і хрызантэмаў.
Нашы выхаванцы вучацца назіраць і правільна паводзіць сябе ў прыродзе. Для гэтага педагогі стварылі змястоўнае і цікавае асяроддзе для штодзённых зносін дзяцей з прыродаю.
А. БУСЬКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Дубненскага ДЦРР
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад