![Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін](/ru/files/news/image/684/0/1505658603.jpg)
16 верасня з рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін. Яго суправаджаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.
Анатоля Калініна цікавіла эфектыўнасць работы мясцовай ЖКГ. Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі далажыў намесніку прэм’ер-міністра пра ход падрыхтоўкі арганізацый ЖКГ Гродзенскай вобласці да абагравальнага сезона 2017/2018 гадоў: у прыватнасці, атрыманне пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, стварэнне запасаў драўнянага паліва, а таксама зрабіў параўнальны аналіз перакладкі цеплавых сетак.
Віцэ-прэм’ер азнаёміўся з работай кацельні “Цэнтральная” ў Дзятлаве, якая з 2007 года працуе на мясцовым паліве і забяспечвае гарачай вадой і цяплом жылыя дамы горада і аб’екты сацыяльнай сферы.
Анатоль Калінін цікавіўся , наколькі эфектыўна працуе кацельня на шчапе і як можна зменшыць выдаткі, якія ў раёне ёсць праблемы па падрыхтоўцы цеплавых сетак і абсталявання да ацяпляльнага сезона. Тлумачэнні давалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня.
![IMG_7707.jpg IMG_7707.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/65b/65b0470be200833e07593719aca056e7.jpg)
![IMG_7751.jpg IMG_7751.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/f6a/f6abfd748010de5489ae179fb270eb2e.jpg)
Асаблівую ўвагу віцэ-прэм’ер звярнуў на падрыхтоўку жылога сектара да халадоў.
— Менавіта па тым, наколькі якасна насельніцтва раёна забяспечана камунальнымі паслугамі, людзі пераважна і ацэньваюць эфектыўнасць работы і камунальнай службы, і мясцовай улады ўвогуле, — падкрэсліў Анатоль Калінін.
![IMG_7748.jpg IMG_7748.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/f3c/f3c4f6c6dfeb07dcc24f28abc7716537.jpg)
І тут жа прапанаваў на базе жылкамунгаса Дзятлаўскага раёна, які, як адзначыў віцэ-прэм’ер, ужо блізка падышоў да высокага ўзроўню тэхналагічных працэсаў у камунальнай гаспадарцы, адпрацаваць дасканалую сістэму забеспячэння спажыўцоў камунальнымі паслугамі на самым высокім узроўні, зрабіць дзятлаўскія напрацоўкі ўзорам для ЖКГ іншых раённых цэнтраў вобласці.
![IMG_7725.jpg IMG_7725.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/57b/57b816fde0c75eb351bd779b8a40220b.jpg)
![IMG_7768.jpg IMG_7768.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/42c/42cf139bb430720ca3ea1c91a52964ef.jpg)
![IMG_7774.jpg IMG_7774.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/fb5/fb50be3fcbab45a97b8ff2e413172efb.jpg)
![IMG_7785.jpg IMG_7785.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/ba7/ba706b13b93cbc9f3d5e7b7244499686.jpg)
![IMG_7794.jpg IMG_7794.jpg](http://grodnonews.by/upload/medialibrary/b75/b757589ed0926c1b1bfe415048a494ff.jpg)
Дзятлаўская газета "Перамога"
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад