Каласавыя зерневыя ў нашым раёне ўбраны поўнасцю. Зараз механізатары шчыруюць на палях з зернебабовымі, грэчкай і просам. На раніцу 15 жніўня на Мастоўшчыне было абмалочана 15 683 гектары зерневых і зернебабовых, ці 98 працэнтаў. Ураджайнасць трымаецца на ўзроўні 59,1 цэнтнера з гектара.
Работа ў полі працягваецца
Зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 1328 гектараў з неабходных 1 345. Поўнасцю абмалочаны зернебабовыя ў гаспадарках «Гудзевічы», імя Адама Міцкевіча, «Чарлёна» і «Мастаўчанка». Набліжаюцца да запаветных ста працэнтаў у філіяле «Дубна» і сельгаскааператыве «Азяранскі».
Грэчку ўбіраюць механізатары закрытага акцыянернага таварыства «Гудзевічы» і філіяла «Дубна». Ураджайнасць гэтай культуры на дадзены час складае крыху больш за 30 цэнтнераў з гектара.
Проса вырошчваюць раслінаводы сельгаскааператыва «Азяранскі» і адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна». Першым неабходна ўбраць 40 гектараў, другім 15. Працягваюцца работы па ўборцы саломы і лушчэнню іржышча.
Валадары машын магутных
Здаецца, толькі нядаўна мы віншавалі першых камбайнераўтысячнікаў, а камбайнавы экіпаж СВК імя А. Міцкевіча ў складзе Пятра Мікалаевіча і Аляксандра Масквянковых ужо намалаціў больш як 4 тысячы тон зерня. Гэта лепшы вынік на Мастоўшчыне.
Неблагія намалоты ў кабайнераў гэтай жа гаспадаркі Васіля Іванавіча Жамойды і Дзмітрыя Уладзіслававіча Лобача.
На лідзіруючых пазіцыях у закрытым акцыянерным таварыстве «Гудзевічы» камбайнеры Уладзімір Паўлавіч Урбановіч, Генадзь Пятровіч Краўцэвіч, Іван Іванавіч Валюшка; у філіяле «Дубна» Юрый Міхайлавіч Карповіч, Уладзімір Уладзіміравіч Місцюк, Аляксей Іванавіч Фурс.
Задаюць тон у рабоце камбайнеры сельгаскааператыва «Азяранскі» Мікалай Уладзіміравіч Серада, Леанід Леанідавіч Гародка, Мікалай Анатольевіч Біч.
Славяцца сваімі працавітымі рукамі механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» Валерый Казіміравіч Алізар, Валерый Уладзіміравіч Строк, Генадзь Антонавіч Савіцкі, Юрый Уладзіміравіч Сліўко, Іван Мікалаевіч Еўлашэвіч, Мечыслаў Казіміравіч і Павел Мечыслававіч Алізары.
Зладжана працуюць на палях сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка» Васіль Мікалаевіч Асцюкевіч, Генадзь Віктаравіч Мураўскі, Віктар Васільевіч Ятчук і іншыя механізатары.
Перавезці ўсё, да зярнятка
Прыклады руплівай, добрасумленнай працы дэманструюць і вадзіцелі, што адвозяць зерне ад камбайнаў на зернесушыльныя комплексы. Тут таксама ёсць свае лідары. Гэта трохтысячнік з сельгаскааператыва імя А. Міцкевіча Аляксандр Іванавіч Сасноўскі, двухтысячнікі Уладзіслаў Браніслававіч Лобач і Антон Іосіфавіч Палубочка.
Ёсць свае вадзіцелідвухтысячнікі і ў філіяле «Дубна». Гэта Валянцін Фёдаравіч Трафімчык і Павел Якаўлевіч Кузьміцкі.
Больш як дзве тысячы тон зерня перавёз малады вадзіцель ЗАТ «Гудзевічы» Ігар Аляксандравіч Беланаў. Добра працуюць таксама Анатоль Баляслававіч Панюк, Сяргей Іванавіч Валюшка і іншыя.
У калектыве сельгаскааператыва «Азяранскі» больш як дзве тысячы тон перавезенага зерня на рахунку Мікалая Іосіфавіча Гедрэвіча, Анатолія Вікенцьевіча Сукача, Барыса Уладзіміравіча Майсюка.
У лік трохтысячнікаў трапіў вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна» Іосіф Генрыхавіч Абухоўскі. Больш як дзве тысячы тон зерня ад камбайнаў перавёз Віктар Аляксандравіч Скварада.
У РУСП «Мастаўчанка» на адвозцы зерня вызначыліся вадзіцелі Леанід Станіслававіч Жук, Іван Іванавіч Панас і іншыя.
З маладых ды працавітых
Маладыя камбайнеры і вадзіцелі сёлета працуюць на палях гаспадарак «Гудзевічы», «Дубна» і «Мастаўчанка». Не сорамна перад сваімі больш сталымі і вопытнымі калегамі маладым камбайнерам філіяла «Дубна» Дзмітрыю Віктаравічу Балабанаву і Дзянісу Аляксандравічу Ламану.
Добрыя вынікі напружанай працы забяспечылі таксама маладзёжныя экіпажы ЗАТ «Гудзевічы» Яўген Аляксеевіч Хомка, Сяргей Анатольевіч Валюшка, Іван Іосіфавіч Вільчынскі.
Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад