Дзяцінства – гэта час, калі мы “збіраем” для сябе тое, што будзе дапамагаць нам у дарослым жыцці. І на першым месцы – эмоцыі.
Чым больш мы радуемся, смяёмся, тым лягчэй потым крочыць і спраўляцца з рознымі жыццёвымі выпрабаваннямі. Ёсць у нас цудоўная традыцыя – адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей.
І дзеткі з Глядавіч мелі магчымасць атрымаць на гэтым свяце толькі пазітыўныя эмоцыі. Адбылося свята дзяцінства. Дзетак у нас нямнога, таму кожнае дзіцятка на віду! Адпачывалі на прыродзе. Адгадвалі загадкі, рабілі пастаноўкі і, канешне, гаварылі пра казкі. Дзеці смяяліся, значыць усё атрымалася. А перад тым, як ісці дамоў, дзетак чакаў салодкі сюрпрыз. І гэта таксама паўплывала на пазітыўныя эмоцыі ўдзельнікаў.
З гэтай нагоды хочацца сказаць вялікі дзякуй нашай гаспадарцы і асабіста Віктару Станіслававічу Кулісевічу за матэрыяльную падтрымку. І ад дзетак, і ад работнікаў клубнай установы.
Мы вельмі спадзяёмся, што, успамінаючы такія мерапрыемствы з пачастункамі, нашы дзеці заўсёды будуць шчыра ўдзячны арганізатарам!
Алена ВІЛІНСКАЯ,
Загадчык клуба “Глядавічы”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад