Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Дзяцінства – у клапатлівыя рукі дарослых

Дзяцінства – у клапатлівыя рукі дарослых27 марта 2012 — 10:00

Цяпер ужо нікога не трэба пераконваць у тым, што ва ўмовах дзіцячага сада дзецям лягчэй падрыхтавацца да школьнага жыцця. Выдатна, калі ў садзе працуюць таленавітыя людзі, якія робяць усё магчымае, каб жыццё дзяцей у гэтыя гады было шчаслівым, радасным і светлым. Ну і, зразумела, за садаўскія гады рабяты павінны не толькі авалодаць неабходным аб’ёмам ведаў, але і набыць псіхалагічную гатоўнасць да наведвання школы, развіць свой фізічны і інтэлектуальны патэнцыял.Усё гэта можна зрабіць у дашкольнай установе ДУА “Яслі-сад №6 г. Масты”. Тут працуе дружны, ініцыятыўны калектыў пад кіраўніцтвам загадчыка Л. У. ОЦЕВАЙ.

У садзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і захавання іх здароўя, працуюць псіхолаг, настаўнік-дэфектолаг, музычны кіраўнік і кіраўнік фізічнага выхавання, вопытныя медработнікі І. А. Кулік і В. А. Лапцева.

З малышамі працуюць творчыя педагогі, такія, як М. Ю. Павачка, Я. А. Пракаповіч, Т. М. Князева, Г. П. Плытнік, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі выхаванню будучага пакалення. Гэтыя выхавацелі знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку, прымяняюць у сваёй працы лепшы вопыт выхавання і навучання дзяцей. Яны цвёрда ўпэўнены, што ў душы кожнага маленькага чалавека ёсць іскрынка таленту, і іменна выхавацелю трэба зрабіць так, каб гэтая іскрынка яго душы не згасла, а ператварылася ў цудоўны агеньчык, які б зіхацеў полымем дабрыні, творчасці, прыгажосці і радасці.

Мы з упэўненасцю можам сказаць, што ў нашым садзе дзецям вельмі добра. Яны з вялікім жаданнем ходзяць да нас і не могуць дачакацца новай сустрэчы. Гэта сапраўды. Што-дзённа дзетак сустракаюць строгія і вельмі добрыя выхавацелі, яны, як сапраўдныя мамы, клапоцяцца аб іх. Таму сістэматычна з выхаванцамі праводзяцца не толькі вучэбныя заняткі, але і Дні здароўя, спартыўныя святы, музычныя забавы, тэатралізаваныя прадстаўленні, якія нярэдка праводзяцца разам з бацькамі нашых выхаванцаў.

З вялікім задавальненнем дзеці займаюцца і развіваюць свае таленты ў 6 гуртках. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца гурткі “Пазнайка” і “Азнаямленне са школьным жыццём з навучаннем чытанню” пад кіраўніцтвам цудоўнага педагога, настаўніка-дэфектолага Л. А. Данілавай.Прайшло толькі паўгода, а нашы будучыя першакласнікі ўжо маюць добрыя веды па матэматыцы і чытанню. І робяць гэта  яны з вялікім задавальненнем. Таксама падабаецца нашым выхаванцам займацца танцамі, фізкультурай у гуртках “Арлекін” і «Аздараўленчы», папаўняць веды аб роднай прыродзе ў экалагічным гуртку.

На працягу некалькіх гадоў у дашкольнай установе працуе санаторная група. Пры дапамозе медыцынскага абсталявання, аздараўленчых працэдур, выдатнага харчавання і клапатлівых адносін персаналу групы да сваіх маленькіх выхаванцаў у дзяцей заўжды добры настрой, цудоўны апетыт, што садзейнічае ўмацаванню дзіцячага здароўя.

А каб прывыканне дзяцей да дзіцячага сада праходзіла спакойна, без страху, слёз, хвалявання матуль, вялікую дапамогу аказвае адаптацыйная група кароткачасовага наведвання, якую ўжо наведала шмат будучых выхаванцаў дзіцячага сада.

За вокнамі холадна і марозна. А ў нашай дашкольнай установе вельмі цёпла і ўтульна. Таму запрашаем навасёлаў з дзеткамі па вуліцы Зялёнай у наш “Каласок”. Не пашкадуеце.

І. ГАБЕЦ,намеснік загадчыка  ДУА “Яслі-сад №6 г. Масты” па асноўнай дзейнасці

На здымках: работніцы дзіцячага сада -- выхавальніца Т. М. КНЯЗЕВА, загадчыца Л. У. ОЦЕВА, намеснік загадчыцы І. У. ГАБЕЦ, настаўнік-дэфектолаг  Л. У. ДАНІЛАВА, выхавальніца Н. І. ДЗЕРШАНЬ (злева направа); медсястра В. А. ЛАПЦЕВА за работай; старшая медсястра І. А. КУЛІК праводзіць аздараўленчую працэдуру з малышамі; повар Т. А. ПАТОНІЧ гатова пачаставаць маленькіх выхавальнікаў садка; заняткі з выхавальнікамі сярэдняй групы праводзіць Г. П. ПЛЫТНІК; (уверсе справа): у санаторнай групе.                             Фота М. ПАВЯДАЙКІ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио