Напярэдадні Дня настаўніка 5 кастрычніка ў Правамастоўскай сярэдняй школе адбыўся дзень самакіравання.Вучні старэйшых класаў праводзілі заняткі, замяніўшы настаўнікаў.Упрыгожылі школу, напісалі віншаванні да гэтага свята. Затым у настаўніцкай адбылася прэзентацыя, дзе кожнаму настаўніку былі сказаны добрыя словы падзякі за іх нялёгкую працу ў выхаванні падрастаючага пакалення.Пасля падвядзення вынікаў дня самакіравання адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі вучні нашай школы. Усе былі задаволены, а рабяты, якія праводзілі заняткі, доўга не разыходзіліся, распавядалі сваім сябрам пра свае пачуцці і хваляванні.
І. СЛЕДЗЬ,вучаніца 10 класа Правамастоўскай сярэдняй школыдэпутат абласнога маладзежнага парламенту
На здымку: у час дня самакіравання. Злева направа: Мікіта ДРАВІЦА (настаўнік матэматыкі і інфарматыкі), Анастасія КОШАЛЬ (намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце), Іна СЛЕДЗЬ (дырэктар школы), Максім СТАМПЛЕЎСКІ (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце).
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад