Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!

Дзень перыёдыкі “Наша прэса на ўсе інтарэсы”, прымеркаваны да 80-годдзя раённай газеты “Зара над Нёманам”, прайшоў у Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы

Дзень перыёдыкі “Наша прэса на ўсе інтарэсы”, прымеркаваны да 80-годдзя раённай газеты “Зара над Нёманам”, прайшоў у Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы26 января 2025 — 08:48

Зарудаўеўская сельская бібліятэка для мясцовых жыхароў, асабліва пенсіянераў, – месца зносін. Тут яны збіраюцца, каб пачытаць свежую прэсу, абмеркаваць кнігі і часопісы, абмяняцца навінамі. Нядаўна для іх быў арганізаваны дзень перыёдыкі “Наша прэса на ўсе інтарэсы”, прымеркаваны да 80-годдзя Мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам”.

Для наведвальнікаў былі прадстаўлены падшыўкі раённай газеты за розныя гады, а таксама нумары газет сямідзясятых, васьмідзясятых, дзевяностых, двухтысячных гадоў, дзе прадстаўлены матэрыял аб нашай мясцовасці, людзях, калгасе і іншыя навіны.

Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй любімай газеты, падпісчыкамі якой з’яўляюцца не адзін дзясятак гадоў. Даведаліся, што першы яе нумар выйшаў у красавіку 1945 года. Калектыў у той час узначальваў Аляксандар Жалкевіч, які і прыдумаў новую назву выданню. Газета прайшла слаўны працоўны шлях, мае багатую гісторыю і традыцыі, свой стыль.

Гартаючы пажоўклыя ад часу нумары, назіраем, як мянялася “раёнка”, аб чым пісала. На старонках “Зары над Нёманам” заўсёды ўздымаюцца найбольш вострыя праблемы і актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў раёна. Журналісты даносяць да людзей праўду, яны заўжды на “перадавой” інфармацыйнай вайны, сваім праўдзівым словам  абараняюць інтарэсы народа і краіны.

На сучасным этапе газета расказвае аб цікавых навінах, якія адбываюцца ў   розных кутках раёна, а мастаўчане праз “раёнку” маюць магчымасць выказаць свае прапановы па рашэнні тых ці іншых пытанняў. Дзякуючы сумеснай творчасці журналістаў, пазаштатных аўтараў і чытачоў, газета становіцца больш жывой і цікавай, на яе старонках з’яўляецца больш рознабаковай інфармацыі. Удала змяніўся дызайн і афармленне выдання.

Мастоўская раённая газета неаднаразова станавілася пераможцай рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў. У 2019 годзе за публікацыі на спартыўную тэматыку газета атрымала ўзнагароду “Залатая Літара” сярод СМІ рэспублікі. У снежні 2024 года на форуме сельскай моладзі падведзены вынікі абласнога конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Рэдакцыя газеты “Зара над Нёманам” узнагароджана Дыпломам 1 ступені. Гэта толькі некаторыя ўзнагароды  нашай любімай “раёнкі”.

Сучасная “Зара над Нёманам” – гэта змястоўнае, карыснае выданне, на старонках якога можна пачытаць аб праблемах эканомікі, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, поспехах у адукацыі, ахове здароўя, культуры, напрамках патрыятычнага выхавання, папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, духоўнасці, беражлівых адносінах да зямлі. І ўсё гэта з любоўю да роднага краю, яго жыхароў.

На працягу ўсяго дня наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем знаёміліся з прадстаўленым матэрыялам. Асаблівую цікавасць праяўлялі да тых нумароў,  у якіх быў матэрыял пра поспехі землякоў і навіны пра нашу мясцовасць. Нават самыя маленькія чытачы з цікавасцю знаёміліся з матэрыялам пра сваіх прабабуль. Вяскоўцы выказвалі водгукі пра газету, жадалі поспехаў супрацоўнікам рэдакцыі, новых творчых дасягненняў, дабрабыту, добрага здароўя, ісці ў нагу з часам, своечасова і праўдзіва асвятляць жыццё рэгіёна.

Марыя РАХУНОК,

бібліятэкар Зарудаўеўскай сельскай бібліятэкі


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио