Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Дзень Незалежнасці ў Азёрках пачалі святкаваць 1 ліпеня

Дзень Незалежнасці ў Азёрках пачалі святкаваць 1 ліпеня02 июля 2018 — 15:27

«Мы беларусы!» Менавіта такімі словамі распачаўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці ў аграгарадку Азёркі.

 

Ён ладзіўся супрацоўнікамі мясцовага сельскага клуба і вучнямі Азёркаўскай школы.

 

Удзельніцы вакальнай групы «Азяраначка» падарылі ўсім прысутным хвіліны радасці і пачуцця гонару за Айчыну - так пранікнёна і шчыра спявалі яны. «Беларусь», «Край маленства», «Зямля беларуская», «Гаворка беларуская» і шмат іншых, вядомых і не вельмі, песень гучала са сцэны клуба.

 

 

Дзень Незалежнасці – гэта свята тых, хто прайшоў дарогамі вайны і тых, хто нарадзіўся ў мірны час. Ніколі не забудзецца той вялікі подзвіг, які здзейснілі салдаты Вялікай Айчыннай вайны. Падчас выканання Л. Драздовай песні «Гранітны сын» жанчыны ўпотай выціралі слёзы, так крануў успамін пра загінуўшых на франтах вызвалення Радзімы.

 

У народзе кажуць, што там, дзе пралілася кроў салдат вырастаюць макі, а дзе ішлі найбольш жорсткія баі – квітнее цэлае поле. Менавіта яны з’яўляюцца сімвалам сумлення зямлі і напамінам аб тым, што вайна не павінна паўтарыцца. А песня «Красные маки» прагучала як пацвярджэнне гэтых слоў.

 

 

Памятаць сваю гісторыю павінен кожны грамадзянін, таму што без мінулага няма сучаснага і будучыні. Пажаданне ад вядучай І. Шалястовіч, каб родная зямля не ведала болей слёз, а шчасліва жыла, паклала пачатак другой частцы канцэрта, у якой было месца і гумару, і сучасным танцам, і песням пра неад’емныя рысы народнага побыту і менталітэту.

 

Васільковае поле, шум дубраў, бусел над хатай – усё гэта сімвалы Радзімы, якім прысвячаюць свае творы пісьменнікі, паэты, музыканты. А яшчэ прагучала цудоўная песня пра багацце беларусаў, наш другі хлеб – бульбу. Нездарма яе завуць каралевай стала – кожны беларус ужывае болей за 170 кілаграмаў бульбы ў год. І як спяваецца ў песні, калі будзе бульба на стале ды шкварачка пад яе – беларус не прападзе.

 

Таксама неад’емнай часткай нацыянальнай культуры з’яўляецца вышыванка. Матывы арнаментаў, кампазіцыі, колеру перадаваліся з пакалення ў пакаленне, становячыся традыцыйнымі. Дзяўчыны вышывалі яе доўгімі зімовымі вечарамі пад народныя песні. Таму і на канцэрце прагучала песня «Вышыванка» ў выкананні А. Чудзілоўскай і Г. Шалястовіч.

 

 

Танцавальныя кампазіцыі дарыла ўсім прысутным падрастаючае пакаленне – вучні мясцовай школы. Як паведаміла нам загадчыца клуба І.Шалястовіч, яны заўсёды з’яўляюцца ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў і з вялікай адданасцю прыходзяць на рэпетыцыі. А яшчэ спрабуюць свае сілы ў вакальным жанры, і ў іх гэта цудоўна атрымліваецца.

 

Колькі душэўных песень і захапляльных танцаў пабачылі прысутныя на гэтым канцэрце! Уразіў падбор твораў, прысвечаных Беларусі, яе гісторыі, прыродным асаблівасцям, адметным рысам характару і побыту жыхароў. А скончылася мерапрыемства далучэннем да агульнай акцыі «Спяваем гімн разам».

 

І. Бочко

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио