Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоГод исторической памяти500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Дзень беларускага пісьменства пройдзе на радзіме Францыска Скарыны

Дзень беларускага пісьменства пройдзе на радзіме Францыска Скарыны21 августа 2017 — 10:44

 

У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стане самы старажытны горад нашай краіны Полацк.

Нацыянальнае свята пройдзе пад знакам адметных для гісторыі Беларусі падзей: 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155-годдзя Полацка. Акрамя таго, з горадам на Заходняй Дзвіне звязана біяграфія беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.



Адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца раніцай 2 верасня і знойдзе свой працяг яшчэ і ў нядзелю, 3 верасня. Канцэпцыя свята, як заўсёды, прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.


Дарэчы, Полацк прымае свята ўжо трэці раз. Упершыню Дзень пісьменства там прайшоў 1994 годзе.




Фото з архіва "ГП"
Алена КАРПУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио