У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стане самы старажытны горад нашай краіны Полацк.
Нацыянальнае свята пройдзе пад знакам адметных для гісторыі Беларусі падзей: 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155-годдзя Полацка. Акрамя таго, з горадам на Заходняй Дзвіне звязана біяграфія беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
Адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца раніцай 2 верасня і знойдзе свой працяг яшчэ і ў нядзелю, 3 верасня. Канцэпцыя свята, як заўсёды, прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Дарэчы, Полацк прымае свята ўжо трэці раз. Упершыню Дзень пісьменства там прайшоў 1994 годзе.
Фото з архіва "ГП"
Алена КАРПУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад