Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеДень белорусской письменностиБлоги наших журналистовАнастасия ЗбереновскаяНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы03 сентября 2021 — 10:01

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў Беларусі ў першы тыдзень верасня. Да яго прымеркавана шмат мерапрыемстваў на Мастоўшчыне.

Захаваць духоўную спадчыну, лепшыя традыцыі продкаў, нагадаць моладзі аб гістарычных падзеях і асобах, што ўнеслі дастойны ўклад у развіццё краіны, – мэта святкавання. І хто, як не культурныя асветнікі – бібліятэкары – дапамогуць у гэтым.

Раённая бібліятэка запрасіла вучняў 6-х класаў сярэдняй школы №5 на мерапрыемства “Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства.

Загадчык дзіцячай бібліятэкі Таццяна Ярашук і бібліятэкар Святлана Лазарэнка віталі гасцей. Яны нагадалі гісторыю ўзнікнення кніг ад гліняных таблічак да сучасных друкаваных, пра тое, хто быў першадрукаром Беларусі.

– Нашы далёкія продкі былі непісьменныя. Замест гэтага яны малявалі. Давайце ўявім, што вы забілі маманта і запрашаеце сябра з іншага племені ў госці. Намалюйце, у які час, куды і навошта вы клічаце сябра, – прапанавалі бібліятэкары.

Шчыра кажучы, мяне гэта напалохала, бо цяжка дакладна намаляваць час, месца і мэту запрашэння. Але толькі не для вучняў: яны з захапленнем пачалі маляваць. І сапраўды, выйшла вельмі натуральна. Сябры з іншых “плямён” зразумелі малюнак.

Трэба шанаваць, ведаць родную мову, беларускую культуру і традыцыі, захоўваць іх – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства. А ў дапамогу юным краязнаўцам – кнігі і энцыклапедыі, дзе мы знаходзім адказы на самыя розныя пытанні і тым самым пазнаём свет.

Цікавыя пазнавальныя мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства падрыхтавалі і сельскія філіялы бібліятэкі. Турніры мовазнаўцаў, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, гульні-конкурсы, урокі гісторыі чакаюць тут дзяцей.

 

Настасся ЗБЕРАНОЎСКАЯ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио