Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноНаука и образованиеДень белорусской письменности

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах: як гэта будзе

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах: як гэта будзе27 августа 2020 — 19:59
5–6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства – год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні, распавядае "СБ".


Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарастаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі Бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Асноўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджэння пісьменнікаў – пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі.


На фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульне “Скарб князя Гальшанскага”. А ўвечары 5 верасня адбудецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з благадатным агнём ад труны Гасподняй.


Цырымонія закрыцця свята пройдзе у тэматыцы “Як ствараліся традыцыі малой Радзімы”. У рамках мерапрыемства адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства городу Копылю Мінскай вобласці. Таксама гасцей і ўдзельнікаў чакае мерапрыемства-экспедыцыя “Дарога да святыняў”, навукова-практычная канферэнцыя “Белыніцкія чытанні”, падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”, які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио