23 снежня мінулага года адбылося ўрачыстае адкраццё сядзібы Дзеда Мароза ў дзіцячым лагеры “Зорка” на беразе Юбілейнага возера каля Гародні. Аб гэтым мы даведаліся са сродкаў масавай інфармацыі і вырашылі наведаць гродзенскага Дзеда Мароза аднымі з першых на Мастоўшчыне. Каля варот пры ўваходзе нас сустрэлі два вясёлыя Снегавікі, якія па казачных сцяжынках правялі нашу групу ў Навагодняе кафэ.
Там адбылося цэлае прадстаўленне. Баба Яга старалася рознымі спосабамі перашкодзіць з’яўленню на свяце Дзеду Марозу, але на дапамому Снягурачцы паспяшаліся высокі і дужы Супермэн і знаходлівая Маша з мультфільма “Маша і Мядзведзь”. Непаседлівую і гарэзлівую Малпачку, сімвал 2016 года, дзеці пастараліся перавыхаваць разам са Снягурачкай. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, Дзед Мароз прыбыў на ранішнік і запрасіў гасцей да галоўнай ёлкі на тэрыторыі сядзібы. Пасля вясёлага і шумнага карагода вакол галоўнай ёлкі ўсім прапанавалі наведаць гасцёўню Дзеда Мароза. Але перад гэтым Малпачка раздала гасцям рознакаляровыя клейкія лісцікі спаўнення жаданняў, якія можна прымацаваць на чарадзейным кусце.
У гасцёўні Дзед Мароз і Снягурачка прынялі гасцей у “троннай зале”. Кожнае дзіця магло прачытаць верш ці праспяваць песеньку. За гэта Снягурачка ўручала невялікі сувенір – каляровую наклейку. Тут жа можна было сфатаграфавацца з галоўнымі героямі свята, што мы і зрабілі. На зваротным шляху мы пакаталіся на мятле з Бабай Ягой, наведалі Почту Дзеда Мароза, дзе па-кінулі свае лісты з просьбамі і пажаданнямі і накіраваліся ў кафэ. Тут мы змаглі падсілкавацца і сагрэцца гарачай ежай. Усім было весела і цікава, нягледзечы на халаднаватае надвор’е.
Больш можна не ездзіць за 300 кіламетраў у Белавежскую пушчу на сустрэчу з Дзедам Марозам, а можна наведаць свайго, гродзенскага, бліжэйшага і раднейшага.
А. КАПАЧ, вучаніца 6 класа Пескаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад