Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Ідзе касьба, ляжаць пракосы...

Ідзе касьба, ляжаць пракосы...06 июня 2012 — 10:00

Зараз у сельгаспрадпрыемствах Мастоўшчыны большасць механізатараў, што былі заняты на веснавых палявых работах, працуюць у сваіх гаспадарках на нарыхтоўцы кармоў. Вось і ў ААТ «Чарлёна» механізатары Аляксандр  Капыцька, Дзяніс Карней і Валерый Строк, якія вясной дасягнулі найвышэйшых  набыткаў сярод сваіх калег у раёне адпаведна на падрыхтоўцы глебы,  унясенні мінеральных угнаенняў і сяўбе кукурузы, зараз заняты на касьбе траў, як Дзяніс Карней, ці на перавозцы сянажнай масы з сенажаці да месца яе закладкі, як Аляксандр Капыцкі і Валерый Строк.

 

І варта зазначыць, што працуюць гэтак жа плённа і вынікова, як на веснавым палетку. Напрыклад, Дзяніс Карней разам са сваімі таварышамі скасілі ўжо без малога 1,5 тысячы гектараў травастою. Як заўважыў намеснік кіраўніка акцыянернага таварыства А. М. Тарасенка, кожны механізатар, што працуе з касілкай, норму выпрацоўкі перавыконвае амаль удвая. Так што, калі не перашкодзіць над- вор”е,  першы ўкос траў у гаспадарцы будзе хутка завершаны.

 

У сянажных ёмістасцях для грамадскага статка ўжо закладзена крыху больш як 5 тысяч тон сенажу. Уклад  Аляксандра Капыцкага і Валерыя Строка ў агульную справу даволі адчувальны.

М. ПАВЯДАЙКА

 

На здымку: механізатара ААТ «Чарлёна» Аляксандра КАПЫЦКАГА з працоўнай перамогай віншуюць  старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК П. І. БУЛАК і першы намеснік старшыні райвыканкама А. М. ВЯРЫШКА (злева направа).

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио