Зараз у сельгаспрадпрыемствах Мастоўшчыны большасць механізатараў, што былі заняты на веснавых палявых работах, працуюць у сваіх гаспадарках на нарыхтоўцы кармоў. Вось і ў ААТ «Чарлёна» механізатары Аляксандр Капыцька, Дзяніс Карней і Валерый Строк, якія вясной дасягнулі найвышэйшых набыткаў сярод сваіх калег у раёне адпаведна на падрыхтоўцы глебы, унясенні мінеральных угнаенняў і сяўбе кукурузы, зараз заняты на касьбе траў, як Дзяніс Карней, ці на перавозцы сянажнай масы з сенажаці да месца яе закладкі, як Аляксандр Капыцкі і Валерый Строк.
І варта зазначыць, што працуюць гэтак жа плённа і вынікова, як на веснавым палетку. Напрыклад, Дзяніс Карней разам са сваімі таварышамі скасілі ўжо без малога 1,5 тысячы гектараў травастою. Як заўважыў намеснік кіраўніка акцыянернага таварыства А. М. Тарасенка, кожны механізатар, што працуе з касілкай, норму выпрацоўкі перавыконвае амаль удвая. Так што, калі не перашкодзіць над- вор”е, першы ўкос траў у гаспадарцы будзе хутка завершаны.
У сянажных ёмістасцях для грамадскага статка ўжо закладзена крыху больш як 5 тысяч тон сенажу. Уклад Аляксандра Капыцкага і Валерыя Строка ў агульную справу даволі адчувальны.
М. ПАВЯДАЙКА
На здымку: механізатара ААТ «Чарлёна» Аляксандра КАПЫЦКАГА з працоўнай перамогай віншуюць старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК П. І. БУЛАК і першы намеснік старшыні райвыканкама А. М. ВЯРЫШКА (злева направа).
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад