Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Дзічка-гараджанка

Дзічка-гараджанка30 октября 2013 — 10:00

Цяпер грушу-дзічку ўжо не знойдзеш у вёсцы ці за яе ваколіцай у полі.  Калісьці на межах,  крушнях іх расло нямала. А гэтая расце сабе, як ні ў чым не бывала, у цэнтры нашага горада. Нават побач з суседнім дубам яна здаецца моцнай і велічнай. Калісьці тут была вуліца Паркавая. Ішла яна ад цэнтра фабрычнага пасёлка да Нёмана. Але з часам разбудаваўся ФанДОК, пашырыўшы свае межы. Некалькі  дамоў даваеннай пабудовы, што стаялі на вуліцы, знеслі. Тэрыторыю добраўпарадкавалі.  Вуліца перастала існаваць. А дзічка засталася, расце сабе на прасторы, не сумуе.

Вясной яна густа ўпрыгожваецца лістотай. А праз год дае плады. Тады яна ўсыпана зялёнымі дзічкамі, якія з часам жаўцеюць і восенню падаюць долу.  Іх многія тысячы. Прытым, немаленькія, як  у звычайнай дзічкі, а ў некалькі разоў большыя, велічынёй з невялікае курынае яйка.  Яны      церпкія, не вельмі прыемныя на смак, але пад дзічкай ніколі доўга ляжаць не застаюцца, іх падбіраюць гараджане. Што яны з іх робяць, для мяне застаецца таямніцай. Неяк не давялося  распытаць у мастаўчанак, якія іх назбірвалі поўныя сумкі.

У кожнага з нас, хто нарадзіўся ў вёсцы, была свая дзічка. У некаторых недалёка ад дома, а часамі ў полі. Дзічка, у адрозненне ад прышчэпленай грушы, звычайна не мела аднаго гаспадара.  Ёю карысталіся ўсе .  Гэтае дрэва, часта даволі калючае, заўсёды прыцягвала  людзей. Дзеці любілі круглы год гуляць каля дзічкі.

А калі наступала восень, вакол яе заўсёды было шматлюдна. Плады дзічкі немагчыма было сарваць і з”есці: і высока, і нясмачна, але калі іх сабраць, на які ты-дзень палажыць у сена, то тады яны станавіліся вельмі  смачнымі. І такі ж водар разносіўся вакол ад спелых пладоў.

С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио