Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Душэўная размова

Душэўная  размова12 сентября 2016 — 14:22

 

Галіна Мікалаеўна Пярова ­ мая першая настаўніца. На працягу чатырох першых класаў яна вяла ў мяне ўсе ўрокі. І пасля чацвёртага класа мы не перасталі сябраваць.

 

Разам з ёй кожны месяц  некалькі год запар выпускалі новы нумар школьнай газеты “Люстэрка”, якой я была галоўным рэдактарам некалькі гадоў.  На працягу адзінаццаці класаў, ды нават і зараз у нас з ёй добрыя зносіны. З ёй можна пагутарыць не толькі як з настаўнікам, але і як з цудоўнай жанчынай. Яна мяне многаму навучыла, за што ёй вялікі дзякуй. Таму мне захацелася наведаць Галіну Мікалаеўну і пагутарыць з ёй не пра звыклыя ўсім урокі і школу, а пра яе саму, пра яе звычайнае  жыццё, сям’ю.

Галіна Мікалаеўна за гады свайго жыцця працавала ў некалькіх школах, таксама мае рознага ўзроўню адукацыю. У 1977 г. закончыла Аршанскае індустрыяльна­ педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Старшая піянерважатая, настаўнік пачатковых класаў». У 1984 г. закончыла Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Настаўнік замежнай мовы». З 1991 г. мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Ва ўсіх школах, дзе працавала Галіна Мікалаеўна, заўсёды ўваходзіла ў творчую групу настаўнікаў.

­Хутка надыходзіць мой юбілей ­ 60 год. Гэта ўжо вялікая дата. Трэба падводзіць вынікі: ці ўдалося здзейсніць пастаўленыя мэты ў жыцці, чаго я змагла дасягнуць і як, увогуле, прайшло маё жыццё, ­ разважае Галіна Мікалаеўна Пярова, настаўніца пачатковых класаў Рагозніцкай сярэдняй школы.


­­ Маё шчасце заключаецца ў тым, каб прыносіць людзям карысць. Любімую прафесію ­­ Бог падараваў. Школа ­­ маё выратаванне. З шасці гадоў выбрала прафесію. Нават і  ў дадзены момант і ў дадзены час выбрала б школу. Канікулы­ вялікая трагедыя і перашкода для мяне.


Галоўнае захапленне­ школа. Але ёсць і іншыя­ люблю фатаграфаваць, маляваць, вязаць, састаўляць сцэнарыі да розных ранішнікаў, пісаць вершы,  іграць на баяне. Нават у педагагічнае вучылішча пайшла вучыцца, каб навучыцца іграць на баяне. Гэта была мая мара дзяцінства. Захапляюся фатаграфіяй яшчэ з педагагічнага вучылішча, здымаю ўсе школьныя мерапрыемствы і рыхтую заўсёды фотасправаздачу.


Выбрала прафесію настаўніка з­за маці. Маці для мяне­ гэта святы чалавек, які ўсім заўсёды дапамагаў і ніколі нікому не адмаўляў. Мая маці сама ўсё жыццё працавала настаўнікам. Школьныя настаўнікі навучылі ўсяму.


 Па жыцці ніколі не шанцавала. Нават калі мае вучні ўдзельнічаюць ў розных навукова­практычных канферэнцыях, конкурсах, працы заўсёды харошыя, дастойныя, але мала калі шанцуе. Напэўна, для таго каб чалавеку шанцавала па жыцці, ­­ трэба нарадзіцца шчаслівым. Каб у жыцці чаго­небудзь дасягнуць, трэба прыкладаць шмат намаганняў. Тут усё залежыць ад працавітасці чалавека. Чалавек можа быць на 99% таленавіты, але пры гэтым мець  1% ляноты. І хопіць гэтага
1 %, каб чалавеку нічога не хацелася  дасягаць. Для таго, каб добра жыць, ­­ трэба шмат працаваць. Калі казаць пра наш школьны калектыў, то ён вельмі добры. На ўзроўні раёна, мабыць, займае першае месца па сяброўству. Усе адзін аднаму заўсёды дапамагаюць .

У жыцці самае галоўнае ­ сям’я, праца, здароўе. І з тым, і з другім  пашанцавала. Нават не перашкодзіла тое, што і мой муж настаўнік. Гэта, наадварот,  дапамагло.  Заўсёды падтрымка і ў сям’і, і на працы. Калі кахаеш чалавека ­ з ім у любым месцы і на любой працы будзе хораша.  Хоць было ў жыцці шмат цяжкіх момантаў, але ўсё ўдалося перажыць. Заўсёды хацела, каб дзеці сталі настаўнікамі, але не збылося. Жаданне ў сённяшні складаны час мець вялікія грошы ­­ вельмі важны фактар выбару працы. Дачка ў 2003 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Сын скончыў у 2009   годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт). Ён вельмі творчы чалавек, піша шмат вершаў і песен, сам іх выконвае і выступае на розных мерапрыемствах. Усе свае жыццёвыя пытанні вырашае сам. Неяк спрабавала пісаць кнігу, але першую частку  “И да отступит боль»  спаліла, нешта заўсёды не падабалася. Можа, калі не буду працаваць у школе, атрымаецца яе дапісаць. Але сыходзіць на пенсію не хочацца, таму што ў школе працую ўжо 40 гадоў. Не ўяўляю сваё жыццё без дзяцей, школьных званкоў, святаў, кніжак. Кожны дзень прачынаюся рана, гэта мне перадалося ад майго бацькі. Любоў да кніжак перадалася ад мамы.

 Галоўнае ў настаўніцкай працы ­­ справядлівасць. Нават калі настаўнік ведае, што пакрыўдзіў вучня, лепш папрасіць ў яго прабачэння. Настаўнік не павінен быць пустым і бяздушным у вачах вучня. Вельмі люблю, калі вучні ўсяго дасягаюць сваімі ведамі. Мяне вельмі  радуе, калі ў маіх вучняў і цяперашніх, і тых, якія ўжо выпусціліся, усё атрымоўваецца. Не люб­лю слабых і  прагных людзей.  Па жыцці трэба быць мудрым чалавекам. Маё педагагічнае крэда: “ Мой сапраўдны дом ­­ гэта школа, а вучні ­­ гэта маё жыццё”.


Падагульняючы ўсё вышэйсказанае, хачу адзначыць, што я пражыла няпростае, але шчаслівае жыццё. Побач  былі і ёсць мае родныя і блізкія людзі, яія дапамагаюць мне ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Я лічу сябе шчаслівым чалавекам.Так хутка прайшло жыццё, а так хацелася б яшчэ…

 

 

М.Харытонава,

студэнтка 4 курса філалагічнага

факультэта

Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио