Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмСпортНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?

Дубненская гісторыя пра смелых і мэтанакіраваных

Дубненская гісторыя пра смелых і мэтанакіраваных04 февраля 2024 — 09:45

Падведзены вынікі ІІІ абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.

У склад каманды Мастоўскага раёна ўвайшлі юныя спартсмены Дубненскай сярэдняй школы імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава. Дубненскія школьнікі ўнеслі ў скарбонку ўзнагарод дыплом ІІІ ступені пераможцы, а таксама дзве граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама за дасягнутыя поспехі ў спаборніцтвах.

За высокімі вынікамі  стаіць штодзённая мэтанакіраваная праца, добра прадуманы комплекс і граматна падабраныя практыкаванні. Аб сістэме падрыхтоўкі спартсменаў распавядае трэнер каманды Марыя Касазубава.

– Без павагі і любові да дзяцей складана стаць настаўнікам, – адзначае Марыя Аляксандраўна. – Педагог павінен сваім прыкладам паказваць, што і як трэба рабіць. На ўроках фізкультуры разам з вучнямі  гуляю ў футбол і валейбол, стараюся зацікавіць дзяцей і іх бацькоў спортам. А спорт, як вядома, эфектыўна садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця, уключае і выкананне правіл асабістай гігіены, і рэжым дня, і арганізацыю рацыянальнага харчавання. Ніводныя лекі не дапамогуць дзіцяці так, як паслядоўныя і сістэматычныя заняткі фізкультурай. Таму важна своечасова пачынаць фізічнае выхаванне дзіцяці. На занятках у пачатковых класах імкнуся зацікавіць і навучыць асноўным навыкам і прынцыпам фізічнай культуры. Заняткі спортам узмацняюць кампенсаторныя магчымасці арганізма, павялічваюць яго супраціўляльнасць. Бег, гімнастычныя практыкаванні, лыжы, спартыўныя гульні – усе гэтыя сродкі валодаюць высокай ступенню ўздзеяння на арганізм, таму вельмі важна кантраляваць інтэнсіўнасць нагрузак на дзяцей на занятках.

Размова з юнымі спартсменамі дае магчымасць меркаваць, што Дубненская гісторыя пра смелых і мэтанакіраваных на гэтым не заканчваецца, і наперадзе ў рабят шмат спаборніцтваў рознага ўзроўню. 

– Штодзённыя трэніроўкі, заняткі ў спартыўнай зале і на школьным стадыёне дапамагаюць мне выхоўваюць характар і дысцыпліну, вучаць змагацца з цяжкасцямі, – разважае пераможца алімпіяды, вучань 10 класа Алег Гарчынскі. – Я думаю, што спартыўныя спаборніцтвы – справа смелых людзей, месца, дзе гартуецца баявы дух і воля да перамогі.

– На буйных спаборніцтве я не ўпершыню, – прызнаецца адна з самых юных удзельніц алімпіяды, сямікласніца Дзіяна Іршанка. - Я наведваю факультатыўныя заняткі ў школе па падрыхтоўцы да алімпіяды, аб’яднананне па інтарэсах “Валейбол”, дадаткова займаюся каратэ. Мне вельмі шмат даюць трэніроўкі, развіваюць смеласць і мэтанакіраванасць. А рабяты, з якімі я трэніруюся, сталі маімі сябрамі. Грамата галоўнага ўпраўлення адукацыі – высокая адзнака маёй працы і стымул, каб працаваць яшчэ лепш.

– Я шмат рыхтаваўся да алімпіяды, – распавядае ўладальнік граматы Аляксей Курыловіч. Не збіраюся спыняцца на дасягнутым. Разам з Алегам ўдзельнічалі ў шматбор’і “Здароўе” і “Абаронца Айчыны”, вынік – дыплом І ступені ў камандным першынстве.

Дзіна Лазовік,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя А. С. Данілава”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио