Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Добрых намалотаў у полі і сонечных дзянькоў

Добрых намалотаў у полі   і сонечных дзянькоў01 августа 2017 — 11:19

Жніво для хлебаробаў самая адказная і складаная пара ў сельскагаспадарчым працоўным календары. З даўніх часоў нашы продкі пачыналі гэтую працу ўрачыста, выконваючы перад выхадам у поле змястоўныя, прыгожыя і амаль што магічныя абрады, якія складаліся стагоддзямі і захаваліся да нашага часу і якія прызваны славіць прыроду і шчодрую ніву, і працавітыя рукі хлебароба.

 

Па добрай традыцыі ўрачыста справілі дажынкі і ў КСУП “Азяранскі”, дзе 17 камбайнавым экіпажам трэба ўбраць 2751 гектар палетка, улічваючы збожжавыя і зернебабовыя культуры, а таксама грэчку і проса. Пакуль што “Лексіоны”, “Амегі”, “Палессе” і КЗСы ў поўнай баявой гатоўнасці сабраліся 29 ліпеня, у суботу, на пляцоўцы каля збожжасклада ў Букштава. Сюды прыбылі камбайнеры, вадзіцелі -- усе, ад каго залежыць, каб убраць ура-джай своечасова і без страт. Галоўны інжынер гаспадаркі Уладзімір Мікалаевіч Мармыш дакладваў аб гатоўнасці тэхнікі да жніва. Аб відах на ўраджай і задачах хлебаробаў расказаў галоўны аграном Аляксандр Валянцінавіч Нагуй.


Прыгожы першы зажыначны сноп -- сімвал дабрабыту і багацця -- быў у цэнтры ўвагі. Яго славілі песнямі мясцовыя артысты, яму кланяліся у знак пашаны, а затым урачыста перадалі разам з караваем дырэктару гаспадаркі Валерыю Васільевічу Літвіну.Сноп, каравай, а таксама ўсю тэхніку асвяціў настаяцель храма Прэабражэння Гасподня з Дзярэчына айцец Мікалай. Ён благаславіў камбайнераў, вадзіцеляў і ўсіх хлебаробаў на спрыяльнае і шчодрае жніво.


Мясцовыя работнікі культуры з Вялікіх Азёрак разам з вакальным гуртом «Азяраначка» і дзецьмі таксама праслаўлялі душэўнымі песнямі шчодрую зямлю, якая корміць усіх нас, жадалі хлебаробам сонечных дзён падчас жніва, каб не падводзіла тэхніка.
Затым усе прысутныя на свяце частаваліся караваем і квасам. А крыху пазней камбайны дружна накіраваліся ў поле, якое не дазваляе вяскоўцам летам доўга адпачываць і весяліцца.


* * *
Як паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. М. Мятлюк, арганізаванае жніво пачалося ва ўсіх сельгасгаспадарках раёна, і ва ўсіх гаспадарках механізатараў у поле праводзілі па-святочнаму ўрачыста: з песнямі і пажаданнямі багатых намалотаў і яснага надвор’я без дажджоў падчас жніва.


Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

Фота
Л. ВАСІЛЕЎСКАЙ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио