У раённым цэнтры культуры адбыўся сольны канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Ярыца”.
Пад дружныя апладысменты прыхільнікаў народнай песні з ліку мастаўчан прагучалі лепшыя нумары з творчага рэпертуара калектыву. А іх за 26-гадовую гісторыю існавання ансамбля, з якіх дваццаць гадоў у званні народнага, набярэцца ні адзін дзесятак.
Як паведаміў намеснік дырэктара Мастоўскага РЦК Сяргей Пятровіч Кузьміцкі, канцэрт стаў своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй перад гастрольнай паездкай “Ярыцы” ў Рэспубліку Эстонія. Там наш калектыў прыме ўдзел у Днях воласці Ракке, з якой у Мастоўскага раёна наладжаны дзелавыя і культурныя зносіны.
Выступіць ансамбль і падчас канцэрта, што рыхтуецца да 530-гадовага юбілею нашага раённага цэнтра, – горада Масты.
Н.ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад