Стала добрай традыцыяй, што навучэнцы 11 класа высаджваць яблынькі на тэрыторыі Рагозніцкай сярэдняй школы, бо дрэвы, пасаджаныя імі, многія гады будуць радаваць іншых дзетак, бацькоў і работнікаў установы адукацыі. Пра будучыню можна марыць, але лепш будаваць будучыню ўласнымі рукамі. Саджаючы дрэвы, мы ствараем традыцыю дабра. Гэта не толькі добрая традыцыя, але і канкрэтная справа.
У памяць аб сваіх школьных гадах, выпускнікі Рагозніцкай сярэдняй школы пяць год таму назад заклалі традыцыю, свайго роду “эстафетную палачку” – пасадку яблыневых дрэў на прышкольным участку. Так у нашай школе з’явілася “Алея выпускнікоў”, якая кожны год прадаўжае сваё існаванне. У год якасці і з нагоды набліжэння юбілейнай даты – 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, выпускнікі 11 класа гэтага года працягнулі традыцыю, пасадзіўшы дванаццаць яблынь. Выпускнікамі было прынята рашэнне пасадзіць яблыню віду “Слава пераможцам” у гонар герояў у школьным яблыневым садзе з сімвалічнай назвай “Жыццё”. Яблыня сімвалізуе вясну і свет, адраджэнне, пачатак новага жыцця, што як нельга лепш перадае агульнанародную радасць усіх пакаленняў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі. Даглядаючы за дрэўцамі, навучэнцы будуць успамінаць сваіх дзядоў і прадзедаў, якія падарылі нам гэтае мірнае неба. Высаджаны сад прарасце не толькі ў зямлі, але і ў душах навучэнцаў.
Сад заўсёды будзе сімвалам пераемнасці пакаленняў, сімвалам памяці і веры, цудоўнай будучыні нашай краіны.
Акцыя “Алея выпускнікоў” працягваецца. Закладка яблыневага саду сімвалізуе адзінства пакаленняў навучэнцаў, якія шануюць традыцыі і праяўляюць любоў да малой радзімы. І хай пройдзе шмат гадоў, нашыя выпускнікі з гонарам змогуць сказаць: “Гэтыя яблынькі, пасаджаныя мною і маімі сябрамі!”.
Алена Мамоміч,
настаўнік ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад