Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина Бочко

Для мастоўскіх школьнікаў прагучаў першы званок

Для мастоўскіх школьнікаў прагучаў першы званок01 сентября 2018 — 12:59

У першы дзень верасня кожны чалавек адзначае свята ведаў. Таму што калісці наведваў школу сам, а сёння адпраўляе да настаўнікаў сваіх дзяцей, а можа таму, што сам з’яўляецца выкладчыкам у навучальнай установе.

Да гэтага дня ўсе рыхтуюцца асабліва, а школы з нецярпеннем адкрываюць свае дзверы для вясёлых, шумных, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вось і ў пятую гарадскую школу прыйшлі і тыя, хто ўпершыню пераступіў яе парог, і тыя, хто вучыцца тут не першы год, і тыя, хто скончыць у гэтым годзе адзіннаццаць класаў.

Па традыцыі падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь даручылі самы лепшым вучням школы, якія з’яўляюцца пераможцамі алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў.

Віншавальныя словы прагучалі ад старшыні райвыканкама Ю.М. Валяватага:

На свяце прысутнічалі таксама і прадстаўнікі РАНС, РАУС, следчага камітэта, раённага ваеннага камісарыята і упраўлення адукацыі, якія таксама віншавалі вучняў, бацькоў і настаўнікаў з пачаткам навучальнага года.

Словы падзякі прагучалі ад дырэктара школы Таццяны Фёдараўны Лягеза ў адрас райвыканкама, упраўлення адукацыі і бацькоў за дапамогу пры падрыхтоўцы школьных кабінетаў да пачатку заняткаў. Бацькі атрымалі лісты падзякі, а ў адказ падарылі школе спартыўныя мячы для заняткаў фізічнай культурай.

Зразумела, што найбольшая ўвага была звернута да першакласнікаў, якія толькі пачынаюць шлях да ведаў і да адзіннаццацікласнікаў, для якіх гэта апошняе першае верасня. Ад імя самых малодшых вучняў гучалі абяцанні вучыцца добра і весці сябе  сумленна.

А самыя старэйшыя вучні падаравалі ім школьныя прыналежнасці. Ва ўрачыстых умовах вучням дзевятых класаў былі ўручаны білеты членаў грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

А пасля ўсе вучні накіраваліся ў школьныя кабінеты на свій першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які праходзіць пад агульнай назвай “Беларусь – мая Айчына”.

 

ФОТА В. ДЗЯРНЕЙКІ

І.БОЧКО

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио