У першы дзень верасня кожны чалавек адзначае свята ведаў. Таму што калісці наведваў школу сам, а сёння адпраўляе да настаўнікаў сваіх дзяцей, а можа таму, што сам з’яўляецца выкладчыкам у навучальнай установе.
Да гэтага дня ўсе рыхтуюцца асабліва, а школы з нецярпеннем адкрываюць свае дзверы для вясёлых, шумных, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак.
Вось і ў пятую гарадскую школу прыйшлі і тыя, хто ўпершыню пераступіў яе парог, і тыя, хто вучыцца тут не першы год, і тыя, хто скончыць у гэтым годзе адзіннаццаць класаў.
Па традыцыі падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь даручылі самы лепшым вучням школы, якія з’яўляюцца пераможцамі алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў.
Віншавальныя словы прагучалі ад старшыні райвыканкама Ю.М. Валяватага:
- Паважаныя дзеці, бацкі, настаўнікі. Дазвольце павіншаваць вас з пачаткам новага навучальнага года. Школьныя гады – самыя знамянальныя, самыя лепшыя гады ў жыцці чалавека. Я хачу, каб той багаж ведаў, які вы здолееце назапасіць за час навучання прынёс задавальненне и карысць вам, вашым сем’ям, нашай краіне. А вашым бацькам я хачу пажадаць, каб іх дзеці прыносілі дадому не толькі добрыя адзнакі за новыя веды, а яшчэ і радасць ад зносін з аднакласнікамі, настаўнікамі. Няхай старт новага навучальнага года прынясе толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу. Здароўя, дабрабыту, поспехаў, дасягнення новых вяршынь і ўсяго самага найлепшага.
На свяце прысутнічалі таксама і прадстаўнікі РАНС, РАУС, следчага камітэта, раённага ваеннага камісарыята і упраўлення адукацыі, якія таксама віншавалі вучняў, бацькоў і настаўнікаў з пачаткам навучальнага года.
Словы падзякі прагучалі ад дырэктара школы Таццяны Фёдараўны Лягеза ў адрас райвыканкама, упраўлення адукацыі і бацькоў за дапамогу пры падрыхтоўцы школьных кабінетаў да пачатку заняткаў. Бацькі атрымалі лісты падзякі, а ў адказ падарылі школе спартыўныя мячы для заняткаў фізічнай культурай.
Зразумела, што найбольшая ўвага была звернута да першакласнікаў, якія толькі пачынаюць шлях да ведаў і да адзіннаццацікласнікаў, для якіх гэта апошняе першае верасня. Ад імя самых малодшых вучняў гучалі абяцанні вучыцца добра і весці сябе сумленна.
А самыя старэйшыя вучні падаравалі ім школьныя прыналежнасці. Ва ўрачыстых умовах вучням дзевятых класаў былі ўручаны білеты членаў грамадскага аб’яднання “БРСМ”.
А пасля ўсе вучні накіраваліся ў школьныя кабінеты на свій першы ўрок у гэтым навучальным годзе, які праходзіць пад агульнай назвай “Беларусь – мая Айчына”.
ФОТА В. ДЗЯРНЕЙКІ
І.БОЧКО
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад