21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта мова дазваляе захаваць нематэрыяльную культурную спадчыну народа.
Гэтае свята дае магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу на неабходнасць надаваць як мага больш увагi культуры, лiтаратуры, мове.
Таму ў Мастоўскім выканаўчым камітэце напісалі дыктант па беларускай мове, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Спецыялісты выканкама ў гэты дзень успомнілі школныя гады, калі яны вось так, пад дыктоўку настаўніка, вызначалі свае веды на ўроках. Сёння ў якасці настаўніка выступіла старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Цыбульская.
Калі запытаць у кожнага беларуса, што з’яўляецца сімвалам бязмерных пакут і выпрабаванняў нашай краіны, то можна пачуць адзін адказ – Хатынь. Так. Невялічкая вёска стала помнікам народнага смутку і болю, вобразным увасабленнем жалобы і гераізму беларусаў у іх барацьбе з захопнікамі. Але яна, на жаль, была не адна. Амаль у кожным раёне Беларусі ёсць свая “Хатынь” і нават не адна.
Менавіта аб гэтым і была дыктоўка. А таксама аб тым, што мы ганарымся перамогамі, атрыманымі ў барацьбе за свабоду і назалежнасць Радзімы, памятаем аб тых, хто загінуў у імя гэтых перамог.
Сёння мастаўчане змаглі далучыцца да ўсёй рэспублікі падчас напісання дыктоўкі, якая ўжо трэці год запар аб’ядноўвае тых, хто любіць родную мову.
– Асноўная мэта – не толькі ацаніць валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы, але і далучыцца да мовы, адчуць прыгажосць, смак і энергію беларускага слова, – падкрэсліў начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Сяргей Дзейкало.
– Я прыйшла на дыктоўку ў Дзень роднай мовы, таму што вельмі паважаю родную мову, сваю краіну і свой народ. Я хачу, каб нашу мову ведаў кожны беларус і свабодна на ёй разважаў. Наша мова самая мілагучная ў свеце, яна вабіць да сябе звонкім гучаннем, – выказала свае думкі ўдзельніца дыктоўкі Надзея Венская.
Дзякуючы таленавітым пісьменнікам, паэтам, нашу мову ведаюць і за межамі кріны. А песні ў выкананні Уладзіміра Мулявіна ўвогуле сталі шэдэўрамі.
У свеце тысячы моў і іх дыялектаў, пяцьсот з iх – найбольш вядомыя. Прычым не ўсе плямёны i народы маюць пiсьмовую мову. Мы павінны зберагчы, захаваць, узбагаціць i перадаць наступнаму пакаленню сваю родную, “матчыну” мову.
Врезка
– Беларуская мова – родная мова. Вы павінны разумець: тое, што адрознівае нас ад іншых, – гэта і ёсць беларуская мова. Нам нельга ад гэтага адыходзіць. Трэба падумаць аб тым, каб кожны беларус яе ведаў.
Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння‑нарады з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, 25 студзеня 2022 года.
Ірына БОЧКО
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад