
Братам-блізнятам Арсенію і Яўгенію Галічавым усяго паўтара года, а яны ўжо другі раз становяцца героямі газетнай публікацыі. Першы раз гэта было адразу пасля нараджэння хлопчыкаў. Іх з’яўленне на свет стала радаснай падзеяй не толькі для мамы Жанны Васільеўны і бацькі Максіма Сяргеевіча, але і для ўсёй вёскі. Гэта амаль што дэмаграфічны бум, бо перад гэтым у Мікелеўшчыне нарадзіліся блізняты-дзяўчынкі больш за дваццаць гадоў назад.
Арсеній, Жэня і іх старэйшы брат Данііл з мамай старанна пазіруюць нашаму фатографу. На здымку няма толькі таты, Максім Сяргеевіч заняты на рабоце.
Калі нараджаюцца дзеці, ды яшчэ і двайняты— вёска будзе жыць!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад