Снежань – гэта незвычайны месяц, калі кожны з нас марыць мары, жадае блізкім самага лепшага і незвычайнага.
Гродзенскі дзіцячы хоспіс просіць у калядны час дапамагчы дзеткам. Як? Вельмі проста. Працаўнікі арганізацый могуць на час стаць галоўным віноўнікам урачыстасці – Дзедам Марозам. І разам с супрацоўнікамі хоспіса павіншаваць дзетак з Калядамі і Новым Годам. Бо па розных прычынах дзеткі ў святочны час не могуць сустрэць свята на школьных балях або ў тэатры.
Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы. Больш падрабязнасцей можна даведацца ў кіраўніка ініцыятывы Валянціны па нумары 96-35-70 ці +375-33-686-93-28
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад