Народны ансамбль народнай музыкі “Ярыца” са сваім абрадам “Вяселле” набывае папулярнасць не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі.Нядаўна калектыў быў запрошаны павіншаваць маладых у гарадскі пасёлак Рось Ваўкавыскага раёна. Бацькі жаніха і нявесты даведаліся пра гэтую паслугу ад знаёмых мастаўчан і вырашылі разнастаіць свята.
Беларускія вясельныя песні пад гармонік у выкананні артыстаў “Ярыцы”, звычаі і абрады, каб маладыя жылі разам у каханні ды згодзе, не толькі дадалі падзеі ўрачыстасці, але і зрабілі яе ярчэйшай, больш запамінальнай.
Як стала вядома, часцей запрашаюць “Ярыцу” для правядзення народнага абраду і мастаўчане. У ліпені, напрыклад, артысты віншавалі маладажонаў кожныя выхадныя.Нагадаем, што заказаць паслугу, якая зараз каштуе 300 тысяч рублёў, можна ў аддзеле ЗАГС у час падачы заявы. Па папярэдней дамоўленасці, артысты могуць правесці абрад не толькі ў ЗАГСе, але і дома.Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад