
Ужо шмат год кожную чацвёртую суботу месяца Зарудаўеўскай бібліятэкай праводзіцца абслугоўванне на даму чытачоў вёскі Міжава. Асноўнай часткай чытачоў з’яўляюцца пенсіянеры.
Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць цеплынёй і святлом. Мы павінны памятаць аб патрэбах пажылых людзей. Новы сацыяльны статус чалавека выкліканы, перш за ўсё, спыненнем ці абмежаваннем працоўнай дзейнасці, зменамі самаго ладу жыцця і зносін, цяжкасцямі адаптацыі да новых умоў жыцця, патрабуе асаблівай падтрымкі як сацыяльных службаў дзяржавы, так і проста людзей, якія жывуць побач.
Ведаючы інтарэсы кожнага чытача, падбіраюцца кнігі, часопісы і газеты. Падчас чытачы збіраюцца па некалькі чалавек, тады выказваюць свае думкі пра прачытанае і прапаноўваюць адзін аднаму цікавую кнігу ці дзеляцца навінамі з часопіса ці газеты, абмяркоўваюць навіны, якія адбываюцца ў краіне і ў свеце. Успамінаюць сваё жыццё, расказваюць цікавыя гісторыі з жыцця, калі былі маладымі.
Ірына Паўлаўна Шырокая і Наталля Дзянісаўна Шырокая любяць чытаць жаночыя раманы, Галіна Фёдараўна Сівова, Аліна Францаўна Жук чытаюць дэтэктывы, сучасныя жаночыя раманы, гістарычную і прыгодніцкую літаратуру, Галіна Аляксандраўна Станіславіч любіць духоўныя кнігі. Рознабаковыя інтарэсы ў Крысціны Казіміраўны Красько, Васілія Міхайлавіча Шырокага, Пятра Яўгеньевіча Бейдука, Міхаіла Дмітрыевіча Саўко, Марыі Мікалаеўны Саўко, Міхіла Яўгеньевіча Шырокага і іншых.
Хочацца пажадаць усім чытачам Зарудаўеўскай бібліятэкі моцнага здароўя, усмешкі на тварах, любові і павагі ад вашых родных, няхай праблемы абходзяць бокам.
Марыя РАХУНОК, бібіліятэкар
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад