Так коратка, але ёмка ахарактарызавалі сваю прыхільнасць да раённай газеты “Зара над Нёманам” педагогі Дубненскай сярэдняй школы, з якімі мы сустрэліся напрыканцы адыходзячага года.-- “Зара над Нёманам” – гэта наш арыентыр у такім разнастайным і насычаным жыцці Мастоўскага раёна, падкрэсліла дырэктар навучальнай установы Лілія Канстанцінаўна Пусь. – Артыкулы з раёнкі мы заўсёды абмяркоўваем на нашых інфармацыйных гадзінах. Тут заўсёды ёсць што пачытаць, над чым падумаць і паразважаць.
-- Вельмі прыемна бачыць газету ў колеры, гэтым самым выданне быццам стала на галаву вышэй, -- уступіла ў гутарку Ганна Мар’янаўна Муха, якая і сама з’яўляецца аўтарам некалькіх газетных артыкулаў. – У “Зары” друкуюцца матэрыялы на самыя розныя тэмы, для людзей розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп. І кожны на яе старонках адкрывае нешта сваё. Раёнка ўпаўне можа прэтэндаваць на званне “сямейнай газеты”, бо мы, напрыклад, чытаем яе ўсёй сям’ёй.
Заўсёды цікава чытаць пра сваіх землякоў, пра родных і знаёмых, дапоўніла калегу Марыя Ігнацьеўна Умоўская. – Мне асабіста вельмі падабаюцца матэрыялы пра людзей. Здаецца, звычайны чалавек, а журналіст так цікава абмаляваў яго жыццё, што зачытаешся.
-- Больш пісаць на маладзёжную тэматыку, каб прыцягнуць увагу маладых падпісчыкаў, -- прапанавалі Лідзія Савельеўна Валчкова і Эліна Антонаўна Місцюк.
Прыемна было пагутарыць з настаўнікамі аб планах і перспектывах “Зары над Нёманам”. Нашы субяседнікі выказалі нямала падзяк і слушных парад, якія мы абавязкова скарыстаем, а таксама пажадалі калектыву рэдакцыі новых творчых ідэй і паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і задумак на новы 2014 год. Мы ж, у сваю чаргу, паабяцалі, што не расчаруем нашых пастаянных падпісчыкаў і тых, хто толькі да іх далучыўся.
Н. СВЯТЛОВА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад