З кожным веснавым днём тэмпы сяўбы і іншых палявых работ на Мастоўшчыне павялічваюцца. За ўчарашні дзень у СВК «Азяранскі» было засеяна 175 гектараў яравых культур, у філіяле «Дубна» 145. Усяго ўжо пасеяна ў раёне 8 143 гектары, што складае 41 працэнт ад намечанага.
У сельгаскааператыве імя А. Міцкевіча ўжо пасеялі пшаніцу, ячмень, авёс, прыступілі да пасадкі бульбы, восьвось пачнуць сеяць цукровыя буракі. Усяго раннімі зернавымі тут ужо занята 1 182 гектары палетку з 3656 неабходных.
-- Не ўсюды можна сеяць, -- адзначыў брыгадзір А. С. Ярамейчык. -- Вось бачыце, там вялікі ўчастак пераўвільготненай глебы. Стараемся ўмела манеўраваць тэхнікай. -- Я імкнуся штодзень сеяць не менш, як 3540 гектараў, -- сказаў механізатар Я. Я. Жук. -- Разумею, што веснавы дзень год корміць.
Адначасова на палетках вялася культывацыя, унясенне мінеральных угнаенняў, збор камення. Своечасова да ўсіх занятых прыязджае машына з абедамі. Памочнік повара А. Ю. Смыкоўская прывезла работнікам смачныя стравы.
С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад