Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеАкция "Наши дети"Наука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Цуд сваімі рукамі стварылі навучэнцы Пескаўскай сярэдняй школы

Цуд сваімі рукамі стварылі навучэнцы Пескаўскай сярэдняй школы18 декабря 2025 — 15:13

У рамках адкрыцця навагодняй дабрачыннай акцыі  “Нашы дзеці”  ў ДУА  “Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза В. І. Яронькі” быў арганізаваны майстар-клас па вырабе навагодніх сувеніраў.

Да акцыі далучыліся настаўнікі, дзеці, а таксама іх мамы, якія ў фае школы пад чулым кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Алены Пятроўны Смачэк з дапамогай нажніц і клею, іголак і нітак, бусінак і  бліскаўкаў ператваралі яркія кусочкі тканіны ў  цудоўных чырвоных конікаў, сімвала надыходзячага года.

Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка дапамаглі  ўсім удзельнікам  адчуць набліжэнне Калядаў. Колькі эмоцый, радасці і захаплення зведалі дзеці і дарослыя! Кожны змог раскрыць свой талент, асвоіць тэхніку вырабу навагодняга сувеніра.

 Вынікі пераўзышлі ўсе чаканні! На свет з’явіліся ўнікальныя навагоднія цацкі, і кожная са сваім характарам і адметнасцю, і ў кожнай кропелька фантазіі, старання і прадчування свята. Усе ўдзельнікі мерапрыемства  панеслі з сабой яркія ўражанні, сакрэты майстэрства, упэўненасць у сваіх здольнасцях і  цудоўны навагодні настрой.

Прыгожыя чырвоныя конікі папоўнілі майстэрню Дзеда Мароза, куды навучэнцы, бацькі і настаўнікі прыносяць падарункі. Прыносяць цацкі і цукеркі, каб стварыць цуд для абяздоленых дзяцей, каб падзяліцца з імі душэўным цяплом, любоўю і клопатам. Вельмі хутка гэтыя падарункі атрымаюць дзеці  з дамоў сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічнага цэнтра Мастоўскага раёна,  цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі  г.Масты, дзеці-інваліды.  Цуд ствараюць тыя, хто заўсёды памятае, што побач ёсць дзеці, якім патрэбны дапамога і разуменне. Мы хочам падарыць гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам часцінку цяпла, радасці і добрага настрою.

Самае галоўнае для нас –  у час  любімых і светлых навагодніх свят, калі ўсе мы верым, што збудуцца нашы мары, чакаем Дзеда Мароза і Снягурачку,   не пакінуць без увагі  дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Самае галоўнае –  стварыць для  іх  цуд сваімі рукамі і ўкласці ў яго цеплыню свайго сэрца. 

Галіна ГАЛАВЕНКА, настаўнік рускай мовы і літаратуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио