Напярэдадні прафесійнага свята людзей мужнай і высакароднай прафесіі -- выратавальнікаў-пажарных -- вучні Азёркаўскай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў ПАВП-11 у Курылавічах. Для 33-х вучняў 5-7 класаў гэта паездка пакінула незабыўнае ўражанне. Камандзір аддзялення старшы сяржант унутранай службы В. І. Тарас і вадзіцель старшы сяржант унутранай службы А. В. Бойша цікава і змястоўна расказалі пра будні сваёй складанай прафесіі.
Маленькія экскурсанты пабывалі ў вучэбным пакоі, пакоі для адпачынку і месцы, дзе прымаюцца трывожныя званкі аб пажарах. Потым рабятам была прадстаўлена магчымасць адчуць сябе ў ролі выратавальнікаў-пажарных: патрымацца за руль “Урала”, надзець процівагаз, па-знаёміцца з інструментамі, якія дапамагаюць работнікам на службе.
У некаторых хлопчыкаў засвяціліся вочы ад захаплення, і яны выказалі жаданне ў будучым атрымаць гэтую прафесію. Напрыканцы нашай сустрэчы мы падзякавалі работнікам за адвагу, моцны характар, за тое, што з дня ў дзень яны клапоцяцца пра нашу бяспеку. А больш шырока даведацца аб службе МНС вучням дапамагае наша спадарожніца-газета “Юны выратавальнік”. Каб сустрэча стала на самой справе незабыўнай, мы зрабілі фотаздымак на памяць.
В. МАРМЫШ,настаўнік АБЖ Азёркаўскай СШНа здымку: вучні школы ў час сустрэчы.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад