Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, якая была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння.
Вучні дзявятых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Масты” разам з класнымі кіраўнікамі Таццянай Яўгенаўнай Калеснікавай і Валянцінай Канстанцінаўнай Гербік з цікавасцю паслухалі і, такім чынам, яшчэ раз дакрануліся да творчасці цудоўных класікаў беларускай літаратуры. А расказалі аб класіках беларускай літаратуры загадчык аддзела абслугоўвання і інфармавання раённай бібліятэкі Людміла Іосіфаўна Пакаціла і бібліятэкар гэтага аддзела Святлана Іванаўна Чайкіна.
Пачалося мерапрыемства з выступлення А. М. Рахунка, упраўляючага справамі -- начальніка ўпраўлення справамі райвыканкама, які прадэкламаваў верш Янкі Купалы “Мая навука”.
Яшчэ раз напомніла аб карысці чытання вучням першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Надзея Сяргееўна Клачко. Затым яна пранікнёна прачытала ўрывак з паэмы Янкі Купалы “Магіла льва”.
Было прыемна прыняць удзел у мерапрыемстве і мне самой. У маім выкананні дзеці праслухалі прасякнуты духам свабоды верш “Воля”.
Далучыліся да чытання вершаў і работнікі бібліятэкі. Пасля кожнага выступлення гучалі апладысменты вучняў як сведчанне таго, што мерапрыемства ім спадабалася.
Па заканчэнні ўсе прысутныя падзякавалі за падараваныя эмоцыі і добры настрой усім тым, хто арганізаваў гэтае пазнавальнае мерапрыемства. А работнікі бібліятэкі, у сваю чаргу, паабяцалі запрасіць да сябе яшчэ не адзін раз.
В.СТАСЮКЕВІЧ
Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад