15 мая 2026 — 15:52
Працягваем наша знаёмства с сацыяльна-значнай літаратурай. Сацыяльна значнай літаратурай прызнаюцца творы аўтараў рэспублікі, якія дэманструюць высокую культурную, адукацыйную, выхаваўчую каштоўнасць, якія спрыяюць захаванню культурнай спадчыны. І сёння мы прапануем нашу павагу затрымаць на дзіцячай сацыяльна-значнай літаратуры.
“Зубры – гаспадары” першая кніга з серыі “Нашы сімвалы”, якая была заснавана ў 2020 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У кнізе “Зубры – гаспадары” чытачоў чакаюць неверагодныя сустрэчы з зубрам – сімвалам Беларусі. Зубр – найбольш буйная жывёла ў Еўропе і Беларусі. Гэта апошні прадстаўнік дзікіх быкоў. Даўжыня цела зубра да 3,5 метраў, вышыня ў карку да 2 м, маса да 1 тоны. Жыве ён 25-30 гадоў. Кніга змяшчае 24 творы пра беларускіх волатаў: “Гаспадар пушчы” В. Вольскага, фрагмент з кнігі “Песня пра зубра” М. Гусоўскага, “Казка пра цара зубра” В. Віткі, “Чаму ў Зубра горб на спіне” Г. Аўласенкі і іншыя, а таксама шмат цікавых звестак пра гаспадара пушчы. Прапануем пачытаць нашым дзеткам і іх бацькам.

“Буслава айчына” – другая кніга з серыі “Нашы сімвалы”. Бацян – так называюць у Беларусі бусла – жыве да 30 гадоў. Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін, якія найболей да спадобы гэтым птушкам. Дзякуючы буслу, Беларусь стала “Краінай пад белымі крыламі”. Гэтую назву даў сваёй кнізе пра Беларусь Уладзімір Караткевіч. Амаль кожны дзень мы назіраем, як птушка уздымаецца ў неба і сваім белым колерам і вялікімі крыламі яна як бы абвяшчае нам аб мірным жыцці. У кнізе змешчана 38 твораў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту пра родную для беларусаў птушку: “Бусел” У.Ягоўдзіка, “Дзядуля размаўляе з бацянамі” У.Дубоўкі, “Балотная казка” М.Кандратава і іншыя вершы, аповесці, прыказкі і прыкметы, а таксама 30 цікавых звестак пра бусла. Кніга яшчэ больш дамапожа нашым маленькім чытачам пазнаёміцца і палюбіць нашу белакрылую птушку.

“Бульбінка" - чацвёртая кніга серыі "Нашы сімвалы". Цi чулi вы што – небудзь пра бульбу? На Беларусі яе яшчэ называюць другім хлебам. А колькі з яе можна прыгатаваць смачных страў! У гэтай кнізе сабраны самыя цікавыя апавяданні, вершы і некалькі смачных рэцэптаў гэтай дзіўнай агародніны і 30 цікавостак пра бульбу. Кожны дзень бульба у нашым рацыёне, і мы нават не можам даже сабе ўявіць як без яе пражыць. І калі маленікія чытачы у вечары разам з мамай і татам на канапцы будуць чытаць і разглядаць цудоўныя малюнкі, прапанаванай кнігі, то адчуюць цяпло і нават нешта роднае і дарагое.

Прыходзьце за кнігамі ў нашы бібліятэкі! Чытайце разам з дзеткамі і даведвайцеся шмат цікавага пра нашу любімую Беларусь!
С.І. Лазарэнка,
бібліятэкар
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад