Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!

Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!29 марта 2026 — 09:55

Паважаныя чытачы! Мастоўская раённая бібліятэка распачынае чарговы сумесны праект з раённай газетай “Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!”. На працягу года мы будзем знаёміць вас з сацыяльна значнай літаратурай, якая фарміруе любоў і павагу да роднай зямлі, гістарычнага мінулага Беларусі, здабыткаў беларускай культуры, выклікае эмоцыі і дапамагае адчуць гонар за сваю Радзіму.

Кніга Ірыны Аўсяп’ян “Известные люди Беларуси в портретах и очерках”, якая выйшла ў “Выдавецкім доме “Звязда” ў 2025 годзе, прысвечана людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё дзяржавы, культуру і літаратуру Беларусі, хто і жыццё, і душу паклаў у імя Радзімы. У аснове выдання – унікальны публіцыстычны праект газеты “СБ. Беларусь сёння”, які пераўвасобіўся ў паўнавартасную кнігу пра пісьменнікаў і паэтаў, кампазітараў, мастакоў. У кнізе ўсяго 20 імёнаў, якія засталіся ў памяці пакаленняў беларусаў, дзякуючы стваральнай працы: Францыск Скарына, Іван Хруцкі, Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Стэфанія Станюта, Валянцін Таўлай, Галіна Макарава, Уладзімір Алоўнікаў, Аляксей Дудараў і іншыя. Шматгранная дзейнасць гэтых людзей, выдатныя творы, прызнаныя класікай, сталі сімвалам бескарыслівага служэння Радзіме.

Кніга Алеся Марціновіча “Лица во времени”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” ў 2024 годзе, расказвае пра сем нашых выдатных суайчыннікаў, беларускіх вучоных і дзеячаў культуры. Дзякуючы багатаму фактычнаму матэрыялу, можна даведацца шмат цікавага з жыцця і дзейнасці багаслова і мысліцеля Кірылы Тураўскага; першага не толькі беларускага, але і ўсходнеславянскага кнігадрукара Францыска Скарыны; багаслова, паэта, драматурга, перакладчыка Сімяона Полацкага; ракетабудаўніка XVII ст. Казіміра Семяновіча, даследчыка даўніны Яўстафія Тышкевіча, аднаго з класікаў беларусазнаўства Яўхіма Карскага, першага прэзідэнта Акадэміі навук БССР Усевалада Ігнатоўскага. Прадстаўнікі розных эпох, пачынаючы з XII ст. і заканчваючы 20-30 гадамі XX ст., сваімі справамі назаўсёды пакінулі след у гісторыі Беларусі. Іх імёны ўвекавечаны ў архітэктурна-скульптурнай кампазіцыі “Залатое кальцо беларускай навукі”, размешчанай каля Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў.

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас наведаць Мастоўскую раённую бібліятэку і пазнаёміцца з прапанаванымі выданнямі.

Вольга Коршун,

метадыст ДУК “Мастоўская райнная бібліятэка”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты